АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту

Читайте также:
  1. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
  2. Грамадска-палiтычнае жыццё.
  3. Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г.

Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-07 гг. па Расii пракацiлася хваля рэак-цыi. У многiх паветах i гарадах Беларусi да 1909 г. дзейнiчала “Палажэнне аб узмоцненай i надзвычайнай ахове”. Царскiя губернатары i граданачальнiкi атрымалi права выдаваць “абавязковыя пастановы”. Адбывалiся шматлiкiя вобыскi, арышты “палiтычных недабранадзейных”. Асноўныя партыйныя лi-дэры або ў ссылцы, або за мяжой (Пляханаў 37 год, Ленiн, Троцкi, Чарноў).

У вынiку рэпрэсiй дзейнасць сацыялiстычных партый у 1908 г. тут кан-чаткова прыпынiлася i аднавiлася толькi ў 1917 г. З-за правакатарскай дзей-насцi Азефа значныя страты панеслi эсэраўскiя суполкi. Iстотна парадзелi на-ват шэрагi бундаўцаў: частка адыйшла ад рэвалюцыйнай барацьбы, часта з’ехала ў эмiграцыю. Адначасова стала вядома, што старэйшы член ЦК Бунда Каплiнскi з’яўляўся правакатарам. Такiм жа правакатарам быў член ЦК баль-шавікоў Р. В. Малiноўскi (мянушкi “Кравец” i “Iкс”).

У ходзе наступлення контррэвалюцыi i рэакцыi летам i восенню 1907 г. амаль усе левыя арганiзацыi левых партый былi разгромлены або вельмi ас-лаблены. Сярод меншавiкоў i бундаўцаў у той час пануючай у той час стала лiквiдатарская плынь, якая выступала за легалiзацыю РСДРП, прыстасаван-ня яе да сталыпiнскага рэжыму шляхам адмовы ад падпольнай дзейнасцi. На такiя, па сутнасцi, пазiцыi стала i БСГ, якая згарнула свае падпольныя струк-туры i як партыя часова перапынiла сваё iснаванне. Кiраўнiкi БСГ сканцэн-травалiся на легальнай дзейнасцi ў газеце “Наша нiва”. Бальшавiкi выступiлi за спалучэнне падпольнай i легальнай дзейнасцi, за выкарыстанне ў мэтах рэвалюцыi усiх легальных магчымасцяў. Левыя партыi здолелi заявiць аб сабе толькi з часу новага рэв уздыму з 1912 г

Значна аслаблены быў i лiберальна-апазiцыйны цэнтр на чале з КДП. Многiя правiнц групы кадэтаў, у тым лiку магiлёўская i пiнская, распалiся.

На Беларусi платформу КДП падтрымлiвалi групоўкi яўрэйскай буржу-азii, а таксама з пэўнымi агаворкамi– польска-беларускiя памешчыкi i ксян-дзы, якiя ўлетку 1907 г. стварылi “Краёвую партыю ЛiБ”. У сваiх шматлiкiх газетах, якiя выдавалiся ў Вiльнi, яны крытыкавалi шавiнiстычную палiтыку царызма i дзейнасць урадавых партый, патрабавалi лiквiдацыi дыскрымiна-цыйных законаў у адносiнах да палякаў i католiкаў. Аднак, якi рускiя шавiнi-сты, адмаўлялi iснаванне беларускага этнасу, выступалi супраць бел руху, iмкнулiся паланiзаваць каталiцкае беларускае жыхарства.

Ва ўмовах жорсткага ваенна-палiцэйскага рэжыму маштабы i характар рабочага руху iстотна змянiлiся. Прыктычна немагчымымi зрабiлiся адкры-тыя вулiчныя выступленнi – дэманстрацыi цi мiтынгi. Рэзка скарацiлася коль-касць стачак. Рабочы рух набыў абарончы характар. За перыяд з чэрвеня 1907 да сярэдзiны 1910 г. стачкi адбылiся ў 43 населеных пунктах Беларусi, у тым лiку в 17 гарадах i ахапiлi 21, 6 тыс рабочых. У параўнаннi з перыядам

рэвалюцыi колькасць стачачнiкаў скарацiлася у 21 раз.

З 1907 па 1910 год было закрыта больш 40 прафсаюзаў. У iх лiку Смар-гонскi саюз гарбароў, у якiм налiчвалася каля 1500 чал.

Найбольшы спад у рабочым руху Беларусi назiраўся у 1910 г., калi агуль-ная колькасць забастоўшчыкаў знiзiлася да 2,1 тыс. Пры гэтым не было за-фiксавана нiводнай палiтычнай стачкi.

У 1911 з павелiчэннем колькасцi забастовак выявiлiся прыкметы ажыў-лення рабочага руху. На яго ўзрастанне паўплывалi такcама падзеi, звязаныя з красавiцкiм растрэлам працоўных сiбiрскiх залатых капальняў у 1912 г. Працоўныя Брэста, Вiцебска, Гродна, Мiнска, Слонiма, Смаргонi звярнулiся ў Думу з рэзалюцыямi пратэсту. Пасля трохгадовага перапынку ў 1912 г. прайшлi святкаваннi 1 мая. 22.4.(5.5.) 1912 г. убачыла свет новая сацыял-дэ-макратычная газета “Правда”, якая пазней ператварылася ў легальны орган ЦК РСДРП(б).

Адносны ўздым рабочага руху стаў назiрацца толькi ў 1913 г., калi ў заба-стоўках узялi ўдзел 8, 8 тыс чал. Прыкладна трэць з iх адбылася па палiтыч-ных матывах. Царызм распачаў барацьбу i супраць народаў, якiя патрабавалi нацыянальнага вызначэння. Рэакцыя (“Саюз Рускага народа”, “Саюз Мiхаiла Архангела” выставiлi лозунг: “Расiя для рускiх”. Увосень 1913 г. краiну ўс-калыхнуў працэс над яўрэям Бейлiсам, якi быў абвiнавачаны ў рытуальным забойстве праваслаўнага хлопчыка А. Юшчынскага. Беларускiя яўрэi ў дзень працэсу аб’явiлi пост i забастоўку пратэсту. Але суд, дзякуючы намаг адвака-таў, апраўдаў яго. Праўда, самiх адвакатаў асудзiлi Але, у параўнаннi з Ра-сiяй рабочых выступленняў на Беларусi было вельмi мала. У агульнарасiйскiх мерапрыемствах з нагоды 1 мая, 9 студзеня, Ленскага растрэлу i iнш. рабочыя Беларусi амаль не ўдзельнiчалi. Усяго з лiпеня 1910 па лiпень 1914 гг. тут баставала каля 19 тыс рабочых – на 20% менш, чым нават у перыяд рэакцыi. Можна лiчыць, што ў адрозненне ад прамыслова развiтых рэгiёнаў Расii, iстотнага ўздыму раб руху у 1910-1914 не назiралася

У гады рэакцыi ў сялянскiм руху Беларусi таксама назiраўся значны спад: у 1907 г. было 161 выступленне, у 1908 годзе – 132, у 1909 – 92.

Амаль суцэльная лiквiдацыя ў 1907-1908 гг. падпольных арганiзацый фак-тычна прыпынiла рэвалюцыйную агiтацыю на вёсцы.

 

37. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

1. Прычыны i пачатак I сусветнай вайны. У лiку прычын, якiя выклi-калi сусветную вайну, з’яўлялася абвастрэнне ўзаемаадносiн памiж двума ва-енна-палiтычнымi блокамi, – Траiсты м cаюзам ”, які складалi Германiя, Аў-стра-Венгрыя, Iталiя, і Антантай (“Сардэчнай згодай) – Англiя, Францыя i Расiя. Кожны з блокаў, а ў iх межах – кожны з удзельнiкаў меў уласныя iнта-рэсы, звязаныя, у першую чаргу, з усталяваннем свайго кантролю над слаба-развiтымi краiнамi або з барацьбой за калонii. Заўважым, што мела такiя iн-тарэсы i Расiйская iмперыя, якая марыла захапiць чарнаморскiя пралiвы.

Усё ж найбольш ваяўнiчую палiтыку на мiжнародным узроўнi праводзiла Германiя, якая спадзявалася лiквiдаваць свайго асноўнага канкурэнта –Анг-лiю, а таксама разбiць Францыю, пацяснiць Расiю, замацавацца на Блiзкiм Усходзе i многае iншае. У барацьбе за калонii i еўрапейскае лiдэрства не збi-ралiся саступаць нi Англiя, нi Францыя. Такiм чынам, на пачатку ХХ cтагоддзя вайна памiж буйнейшымi еўрапейскiмi дзяржавамi за падзел ужо падзеленых калонiй, сфер укладання капiталу, рынкаў збыту зрабiлася непазбежнай. На думку Чарнова, гэ-та была вайна “нацыянальных капiталiзмаў”, як сутыкненне “двух iмперыялi-стычных трэстаў”. Адсюль i назва вайны - iмперыялiстычная.

Падставай для пачатку баявых дзеянняў паслужыла забойства 15 чэрвеня сербам Гаўрылам Прынцыпам ў Сараеве (Боснiя) нашчадка аўстра-венгерс-кага трона эрцгерцага Франца-Фердынанда (i яго жонкi). Ультыматум, прад’ яўлены Аўстра-Венгрыяй на адрас Сербii вельмi закранаў яе прэстыж i таму ён быў адхiлены, што праз месяц выклiкала аб’яўленне вайны. Расiя заявiла пратэст Аўстра-Венгрыi i 17 лiпеня пачала ўсеагульную мабiлiзацыю, дэман-струючы гатоўнасць абаранiць маленькую Сербiю.

Кайзер Вiльгельм II запатрабаваў ад Мiкалая II спынення мабiлiзацыi i, не дачакаўшыся cтаноўчага адказу, 19 лiпеня (1 жнiўня) 1914 г. аб’явiў Расii вайну, 21 лiпеня (3 жнiўня) аб’явiў вайну Францыi, а 22 атрымаў такое ж па-ведамленне ад Англii. 10 жнiўня супраць Германii выступiла Японiя i г. д. Такiм чынам, за некалькi дзён успыхнула i стала разгарацца вайна, якая ўцягнула ў сваю арбiту 33 краiны з колькасцю насельнiцтва звыш 1, 5 млрд чал (75% насельнiцтва). За 4 з лiшнiм гады яна паглынула велiзарныя матэрыяльныя рэсурсы, з 74 млн мабiлiзаваных прынесла ў ахвяру (забiтымi i параненымi каля 30 млн чал).

Характэрна, што народы асноўных ваюючых краiн з уздымам прынялi звестку аб вайне. Царскі ўрад i блiзкiя да яго колы называлi вайну Другой Айчыннай. У сутыкненнi памiж Расiйскай i Германскай iмперыямi тэрыторыя Беларусі iзноў апынулася арэнай бая-вых дзеянняў

Наступленне германскай арміі. Расiя процiпаставiла Германii ciлы Паўночна-Заходняга фронту (2 армii, 381 тыс чал) i Аўстра-Венгрыi – Паўднёва-Заходнi фронт (4 армii, 697 тыс чал.).

Баявыя дзеяннi пачала Германiя 20 лiпеня, якая перасекла Бельгiю i Люк-сембург i рушыла на Парыж. Каб адцягнуць пагрозу захопу французскай ста-лiцы, рускiя войскi распачалi наступленне ва Усходняй Прусii. Праўда, вынiкам яго з’явiлася буйное паражэнне рускiх i страта тэрыторыi.

5 (18) жнiўня 1914 г. на Паўднёва-Заходнiм фронце сур’ёзных поспехаў дамогся кама-ндуючы 8-й армii генерал Брусiлаў. Але на наступны год ваен-ная iнiцыятыва перайшла да Германii. У вынiку 22 лiпеня (4 жнiўня), каб пазбегнуць акружэння ў Польшчы, руская армiя здала Варшаву i фронт дакацiўся да Беларусi.

У жнiўнi 1915 г. пачалося гер-манскае наступленне ў напрамку Коўна–Вiльня–Мiнск, калi ў вынiку Свенцянскага прарыву немцы захапiлi Вiлейку i прымусiлi рускiх пакiнуць Заходнюю Беларусь, у тым лiку Вiльню, Гародню, Лiду, Брэст, Пiнск i iнш. Стаўка Вярхоўнага Галоўна-камандуючага была пе-раведзена з Баранавiч у Магiлёў. Да канца года сiтуацыя на Заходнiм фронце, якi рассёк Беларусь на дзве часткi, стабiлiзаваўся па лiнii: Дзвінск-Паставы-Баранавiы–Пiнск.

Першыя месяца вайны выявiлi значныя цяжкасцi ў развiццi эканомiкi Расii, у прыватнасцi, у вытворчасцi зброi, транспарту, аўта i авiятэхнiкi. Не хапала стралковай зброi, процiвагазаў, медыкаментаў. Расiя была вымушана браць у саюзнiкаў усё новыя i новыя крэдыты. Натуральна, што i ў тыле сiтуацыя была не лепшая. Каб узняць патрыятычны настрой народа, Урад i блiзкiя да яго колы называлi вайну Другой Айчыннай. Большасць сацыялiстаў - абарончай, а эсэры-максiмалiсты, бальшавiкi i некаторыя iншыя - захопнiцкай або iмперыялiстычнай.

Беларускі рух ва ўмовах германскай акупацыі

На акупiраванай немцамi тэрыторыi ўся гаспадарка падпарадкоўвалася патрэбам Германii. Каб заваяваць сiмпатыi насельнiцтва, немцы дазволiлi дзейнасць грам-пал арцый, апазiыйна настроенах да царскага самауладдзя.

У занятай нямецкімі войскамі Вільні засталася невялікая група актыўных беларускіх нацыянальных дзеячаў на чале з братамі Антонам і Іванам Луцке-вічамі, Алаізай Пашкевіч-Кайрыс (Цёткай), Вацлавам Ластоўскім. Менавіта яны ўвайшлі з беларускага боку ў так званы Віленска-Ковенскі камітэт, ство-раны з прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў: палякаў, літоўцаў, беларусаў і яўрэяў. Ва ў'мовах агульнага адступлення расійскай арміі і гаспадарчага бязладдзя царскія ўлады перадалі камітэту кіраванне горадам. Цікава тое, што губернатар Вяроўкін зацвердзіў гэты камітэт перад эвакуацыяй з Вільні і перадаў яму ўладу. Гэта бадай адзіны гістарычны факт уступства царызму на карысць мясцовага насельніцтва.

У хуткім часе камітэт быў рэарганізаваны, на яго базе стварыліся нацыя-нальныя камітэты, у тым ліку Беларускі народны камітэт. Дзеячы камітэтаў паставілі мэту - аднавіць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Гэту ідэю на словах падтрымлівалі акупацыйныя ўлады, масонскія ложы "Беларусь" (уваходзілі А. Луцкевіч, У. Красноўскі і іншыя) і раней утвораная ложа "Літва".

У канцы 1915 г. утварыўся блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэй-скіх грамадскіх арганізацый "Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага". Канфедэрацыя аб'яднала прад-стаўнікоў розных нацыянальных рухаў вакол ідэі незалеж-насці беларуска-літоўскай дзяржавы. Галоўным пунктам апублікаванай у лютым 1916 г. праграмы канфедэрацыі было ўтварэнне беларуска-літоўскай дзяр-жавы з сеймам у Вільні. Сейм фарміраваўся на падставе агульных, простых і роўных выбараў і станавіўся гарантам прававой роўнасці ўсіх этнасаў краю. У межы канфе-дэрацыі ўключаліся Ковенская і Віленская губерні, беларуская і літоўская часткі Гро-дзенскай і Сувалкскай губерняў, літоўская частка Курляндскай і частка Мінскай губерняў.

Але сама ідэя ўзнаўлення Вялікага княства Літоўскага на той час была ўжо нерэальнай. Яна не знайшла шырокай падтрымкі сярод беларускага і літоўскага насельніцтва, не кажу-чы ўжо пра іншыя нацыянальнасці. Літоўскія нацыянальныя дзеячы баяліся, што ў суполь-най беларуска-літоўскай дзяржаве яны могуць быць падвергнуты асіміляцыі беларускай боль-шасцю. Таму больш клапаціліся аб стварэнні сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці, знаходзячы пры гэтым падтрымку з боку нямецкіх ваенных уладаў.

У сваю чаргу польскія памешчыкі і касцёл разгарнулі інтэнсіўную дзейнасць па апа-лячванню беларусаў, заклікалі да федэрацыі Беларусі і Літвы з Польшчай. Па меры адраджэння Польшчы як самастойнай дзяржавы пераважная частка польскай грамадскасці Беларусі і Літвы паступова перай-шла на пазіцыі партыі польскіх нацыянальных дэмакратаў, выступала за далучэнне беларуска-літоўскага краю да Польшчы.

Аднак у планы германскага ўрада не ўваходзіла стварэнне ні незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы, ні федэрацыя Беларусі і Літвы з Польшчай. Кайзераўская Германія была не супраць замацаваць сваю ўладу на захопленых тэрыторыях.

Таму створаныя народныя камітэты выкарыстоўваліся акупацыйнай уладай, якая праводзіла на захопленых землях двурушніцкую палітыку. Немцы абяцалі палякам і частцы акаталічаных беларусаў адраджэнне Польшчы, астатнім беларусам і літоўцам - разгледзець пытанне аб утварэнні іх дзяржавы.

Разбурэнню канфедэрацыі садзейнічалі меры акупацыйных уладаў па прадухіленню паглынання Беларусі Польшчай. Паводле загаду Галоўнакамандуючага ўсходнім германскім фронтам фельдмаршала фон Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 г. беларуская мова абвяшчалася раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэй-скай, і мела права ўжытку ва ўсіх сферах жыцця.

Трэба адзначыць, што адраджэнне беларускай школьнай справы пачалося раней зага-ду Гіндэнбурга. Першая беларуская пачатковая школа была адкрыта ў Вільні 13 лістапада 1915 г. Па звестках польскага даследчыка Ю. Туронка колькасць бела-рускіх школ восенню 1916 г. на акупіраванай частцы Беларусі ўзрасла да 50. Пашырэнне беларускай адукацыі сутыкнулася з праблемай недахопу настаўнікаў, нястачай беларускіх школьных падручнікаў. Таму з кастрычніка 1916 г. пачалася падрыхтоўка настаўнікаў у настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы Ваўкавыскага павета. Тут атрымалі падрыхтоўку 144 настаўнікі беларускіх школ.

У арганізацыі беларускай школьнай справы значную ролю адыграў створаны ў пачатку 1916 г. у Вільні Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамад-скіх арганізацый. Пад яго кіраўніцтвам было наладжана выданне падручнікаў і школьных дапаможнікаў, адкрываліся школы, выданне газеты "Гоман" ("Нотап"), якая друкавалася кірыліцай і лацінкай. Яна пачала выходзіць з 15 лютага 1916 г. два разы на тыдзень пад рэдакцыяй В. Ластоўскага.

Вялікай падзеяй у культурным жыцці беларусаў на акупіраванай тэрыторыі з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1916 г. у Вільні Беларускага клуба, у рамках якога быў наладжаны аматарскі тэатр. Ён налічваў 60 асобаў і меў сцэну ва ўласным распараджэнні. Акрамя тэатра былі адчынены беларуская біблія-тэка, кнігарня, кааператыўнае таварыства "Раніца", дзіцячы прытулак "Зо-лак", "Навуковае таварыства", "Беларускі настаўніцкі хаўрус", якія спрыялі кансалідацыі беларускіх нацыянальных сіл.

Беларускі нацыянальны рух рабіў першыя крокі і пачынаў выходзіць на міжнародную арэну. Беларускі народны камітэт паслаў сваіх прадстаўнікоў у красавіку 1916 г. на міжнародную канферэнцыю народаў Расіі ў Стакгольм, а ў чэрвені таго самага года на III кангрэс нацый у Лазану. Беларуская дэлегацыя на чале з В. Ластоўскім прадставіла ўдзельнікам кангрэса мемарандум, у якім былі сфар-муляваны палітычныя патрабаванні беларускага нацыянальнага руху. У выступленні А. Луцкевіча на кангрэсе была выказана ўпэўненасць, што народы Еўропы памогуць забяспечыць Беларусі палітычныя і культурныя правы. У мемарандуме беларускай дэлегацыі ўпершыню абаснавана ідэя "Злучаных штатаў Беларусі", Літвы, Латвіі і Украіны ад Балтыйс-кага да Чорнага мораў.

Але ўрадам краін Антанты, да якіх звярталіся беларускія дэлегаты, патрэб-на была царская Расія, якая і далей працягвала б вайну з Германіяй. Таму яны засталіся глухімі да такіх патрабаванняў.

Пасля распаду "Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага" група дзеячаў беларускага нацыянальнага руху на чале з рэдактарам "Гомана" В. Ластоў-скім стварыла ў чэрвені 1917 г. заканспіраваную арганізацыю "Сувязь неза-лежнасці і непадзельнасці Беларусі". Гэтая арганізацыя была не толькі супраць краёвай аўтаноміі ў складзе Расіі альбо Польшчы, але лічыла непрымальнай і федэрацыю з Літвой. Яна паставіла сваёй галоўнай мэтай "стварэнне незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах" і выступала за вольную дэмакратычную рэспубліку Беларусь. Гаворка ішла ўжо пра ўсе беларускія землі - і акупіраваныя немцамі і падуладныя Расіі.

У той самы час назіраецца далейшае аддаленне кіраўніцтва літоўскага нацыянальнага руху не толькі ад беларускага, але польскага і яўрэйскага. 3 дапамогай германскіх акупацыйных уладаў яны стварылі ў верасні 1917 г. Літоўскую раду (Тарыбу) як вярхоўны орган Літвы.

У такіх умовах дзеячы беларускага руху выступілі за незалежную Беларусь і зрабілі стаўку на нямецкую акупацыйную ўладу. Аб гэтым сведчылі рашэн-ні канферэнцыі прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху ў студзені 1918 года. У ходзе яе насуперак Літоўскай тарыбе была створана Віленская беларуская рада на чале з А. Луцкевічам. Віленская рада ўзяла курс на парыванне сувязяў з Расіяй і стварэнне самастойнай дзяржаўнасці.

38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.

 

Лютаўская рэвалюцыя была абумоўлена комплексам нявырашаных пы-танняў – аграрнага, рабочага, нацыянальнага, дзяржаўнага ўладкавання. Пры двары – скопішча цемрашалаў накшталт Распуціна. Аўтарытэт Мікалая ІІ рэзка пахіснуўся.

У 1916 на пачатку 1917 г. агульнае сацыяльна-эканамiчнае i палiтычнае становiшча Расii працягвала пагаршацца. Велiзарныя людскiя, матэрыяль-ныя i маральныя страты, якiя цярпела расiйскае грамадства на працягу трох год вайны, надзвычай моцна пахiснула веру ў цара. А сам царызм на чале з манархам таксама даваў моцныя падставы для народнага незада-вальнення (“мiнiстэрская чэхарда”, хабар на ваенных пастаўках, шпiянаж на карысць Германii, дзейнасць пры царскiм двары Распуцiна).

Пачатак рэвалюцыi звязаны з выступленнямi рабочых Петраграда за па-ляпшэнне свайго становiшча ў канцы лютага 1917 г. Вядома, што з 23 лютага тысячы працоўных, галоўным чынам жанчын, выйшлi на вулiцы сталiцы за патрабаваннем хлеба. Іх падтрымалі іх мужы, абвясціўшы стачкі. Неўзабаве гэтыя шэсці ператварылiся ў масавыя дэманстрацыi пад палiтычнымi лозун-гамi. Пасля таго, як салдаты гарнiзона адмовiлiся страляць у дэманстрантаў i 25-26 лютага 1917 г. сталi далучацца да iх, у горадзе пачалося раззбраенне палiцыi i жандараў, развiццё падзей выйшла з-пад кантролю ўрада i назаўтра cам ён быў арыштаваны.

Такiм чынам, сацыяльны рух працоўных, узмоцнены ўдзелам салдат, пе-рарос ва ўзброенае паўстанне супраць царскага ўрада i яго карных органаў i абумовiў перамогу рэвалюцыi. 27 лютага з удзелам дэпутатаў Дзяржаўнай думы i кiраўнiкоў Петраградскага Савета быў створаны новы орган ўлады – Часовы камiтэт на чале са старшынёй думы – Радзянкам. Але для большасцi жыхарства Расiйскай iмперыi, тым больш для франтавiкоў, сутнасць падзей у сталiцы заставалася невядомай. Характэрна, што i сам цар не валодаў поўнай iнфармацыяй. Паводле дакладаў яго ад’ютантаў, у сталiцы адбываюцца хваля-ваннi на глебе недахопаў харчовага забеспячэння.

Ранiцай, 28 лютага Мiкалай II выехаў з магiлёўскай Стаўкi ў напрамку Царскага Сяла, але яго эшалон ужо за межамi Беларусi быў спынены i за-вернуты на Пскоў. Там 2 сакавiка i адбылося яго адрачэнне ад трона на ка-рысць брата Мiхаiла. Але апошнi адмовiўся заняць яго да часу, пакуль пасля Устаноўчага сходу сам народ не выкажыцца за тое.

У вынiку вышэйшая ўлада ў краiне перайшла да Часовага ўрада. 2 са-кавiка быў сфармiраваны яго склад на чале з Львовым, куды ўвайшлi думскія

дзеячы, у тым лiку 1 сацыялiст – “трудавiк” Керанскi, якi заняў пасаду мiнiст-ра юстыцыi. Новы ўрад прыступiўся да неадкладнага вырашэння найбольш вострых праблем грамадска-палiтычнага жыцця.

3 сакавiка была распаўсюджана Дэкларацыя Часовага ўрада, у якой аб-вяшчалася аб амнiстыi палiтычным зняволеным, скасаваннi палiцыi i жандар-мерыi, аб наданнi ўсiм грамадзянам дэмакратычных правоў і свабод.

Перамога над самаўладдзем – асноўнае дасягненне Лютаўскай рэвалю-цыі. Яна, рэвалюцыя, мела палітычны характар. Самадзяржаўная сістэма кі-равання была разбурана, але інстытут прыватнай уласнасці застаўся непахіс-ным: па-ранейшаму заставалася непарушным памешчыцкае землеўладанне, фабрыкі, заводы, фінансы, гандаль таксама. Але з наданнем усім грамадзянам роўных палітычных правоў і свабод узнікла магчымасць вырашэння наспе-лых грамадскіх і эканамічных праблем мірным, рэфармацыйным шляхам. Аптымістычнай падставай таму з’яўлялася шырокая падтрымка Часовага ўрада і яго палітыкі і ўзросшая актыўнасць усіх пластоў насельніцтва ў галіне абароны сваіх інтарэсаў.

Важна адзначыць, што нідзе па краіне, у тым ліку на Беларусі, не назі-раася актыўнасці прыхільнікаў манархіі. Пасля адрачэння Раманавых ад тро-на вышэйшае ваеннае камандаванне, а таксама афіцэры і салдаты вызвалялі-ся ад дадзенай цару прысягі і пакляліся ў вернасці Часоваму ўраду. Такім чынам, амаль 13 міліённая руская, у тым ліку 1, 5 млн армія Заходняга фрон-ту рабілася рэальнай апорай новым органам улады.

Палітычнае становішча на Беларусі вясною 1917 г. характарызавалася поўным знікненнем ваенна-паліцэйскага рэжыму, ажыццяўленнем абвешча-ных Часовым урадам свабод: слова, саюзаў, друку, сходаў, сумлення і г. д. Акрамя таго, усе грамадства ўсвядоміла неабходнасць працягу вайны, і вы-рашэння вырашэння асноўных праблем толькі пасля склікання Устаноўчага сходу.

Сталі распаўсюджвацца партыйныя арганізацыі, а разам з імі – лібе-ральныя, сацыялістычныя, сацыял-дэмакратычныя і інш. погляды на далей-шыя шляхі грамадскага і дзяржаўнага развіцця, якія прапагандаваліся на шматлікіх мітынгах, сходах, з’ездах, на старонках газет, у тым ліку друка-ваных органаў Саветаў, якія ўзніклі пасля рэвалюцыі, – “Известій Минского Совета”

Судовая сістэма істотна памянялася. Зараз суддзі мусілі абірацца гра-мадскасцю. Асобныя законы (аб пакаранні смерцю, палітычных праследа-ваннях, законы ваеннага часу і інш.) скасоўваліся. Усе палітычныя зняво-леныя атрымалі свабоду і амністыю.

Усе рэлігійныя і нацыянальныя абмежаванні скасоўваліся. Асабліва шчыра віталі гэты закон яўрэі, якія яшчэ з першых падзелаў Рэчы Паспалітай трапілі пад жорсткі дыскрымінацыйны прэс царскага ўрада.

З самага пачатку рэвалюцыі ахова правапарадку была ўскладзена на на-родную мiлiцыю. Як вам вядома, 4 сакавіка беларускі народ святкуе Дзень міліцыі. М. В. Фрунзе, які ўзначаліў першы атрад міліцыі ў Мінску, зрабіўся прыкметнай палітычнай фігурай: браў удзел у стварэнні Мінскага Савета, вы-пуску “Ізвестій” Савета, арганізацыі камітэта Сялянскага саюза, а ў 23 кра-савіка быў абраны старшыней выканкама Савета сядлянскіх дэпутатаў Мін-скай і Віленскай губерняў.

Намаганнямі Саветаў, земстваў, вясковай інтэлігенцыі ўдалося перасек-чы спробы аграрнага руху. Сялянам тлумачылася сутнасць перамены ўлады, неабходнасць далейшай дапамогі фронту і чакання Устаноўчага сходу. У вы-ніку сяляне абавязаліся прадаваць прадукты толькі дзяржаўным нарыхтоў-шчыкам і тым падтрымліваць хлебную манаполію дзяржавы. А каб прадухі-ліць аграрны рух, у маі пачалі стварацца адмысловыя зямельныя камітэты, якім ставілася ў абавязак браць на ўлік усе землі, лясы, маенткі для меўшай адбыцца зямельнай рэформы.

Рабочы рух таксама не выклікаў палітычнай напружанасці. Ужо ў кра-савіку-маі асноўныя маса дзяржаўных і буйных прыватнаўласніцкіх прадпры-емстваў па патрабаванні Саветаў, прафсаюзаў, заводскіх камітэтаў перайшла на 8-гадзінны працоўны дзень.

Пасля з’езда салдацкіх і рабочых Заходняга фронту, які адбыўся ў Мін-ску 7-17 красавіка, салдаты ўтварылі ўласныя (ад ротных да франтавога) ка-мітэты, дамагліся дэмакратызацыі армейскага жыцця і ўраўнання ў правах з астатнімі грамадзянамі па-за службай.

Вясной палітычная сітуацыя на Беларусі характарызавалася адносным станоўчым і канструктыўным аднадушшам у стаўленні да Часовага ўрада і яго палітыкі. Амаль бясспрэчна прызнавалася мэтазгоднасць вырашэння аг-рарнага, рабочага, нацыянальнага пытанняў, формы дзяржаўнага ўладкавання ТОЛЬКІ ПАСЛЯ склiкання ўсенароднага парламента – Устаноўчага сходу.

Як вам вядома, у губернях і паветах былі створаны камісарыяты, у ва-ласцях валасныя выканаўчыя камітэты. Не ўсе былыя старшыні земстваў, якія занялі крэслы губернскіх камісараў, захавалі свае пасады. Ужо ў сакавіку па пастанове Віцебскага Савета салдацкіх дэпутатаў быў адхілены камісар Карташоў. Яго месца заняў былы кадэт Валковіч. Да мая ў Магілёўскай гу-берні памяняліся 2 камісары. Але чарговы камісар Друцкі-Сакалінскі летам быў вымушаны падаць у адстаўку пад уціскам губернскіх Саветаў Магілёў-шчыны.

Адно з адрозненняў новай сістэмы ўлады стала тое, што вышэйшыя кі-руючыя асобы перасталі прызначацца звыш, як гэта было пры цары, а сталі абірацца грамадскасцю пры актыўным удзеле Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У прыватнасці, у красавіку губернскім камісарам Вілен-шчыны быў абраны Балай, у ліпені камісарам Магілёўскай губерні (даклад-ней выконваючым абавязкі камісара) быў абраны Пеўзнер. Толькі губернскі камісар Міншчыны Самойленка нязменна заставаўся кіраваць губерняй з са-кавіка па кастрычнік 1917. Што датычыць павятовых камісараў, то ў маі-чэр-вені ўсе яны былі пераабраны па пастановах сялянскіх з’ездаў. Такім чынам, паступова менавіта Саветы сталі самымі масавымі і ўплывовымі грамадска-палітычнымі арганізацыямі, якія не толькі змагаліся за інтарэсы працоўных і салдат, а і дапамагалі органам Часовага ўрада. У ліку найбольш уплывовых рабоча-салдацкіх Саветаў – Мінскі, Гомельскі, 2 Віцебскія, Магілёўскі, Ба-бруйскі, Аршанскі, Рагачоўскі, Полацкі і іншыя. Найбольш аўтарытэтныя для ўсіх расійскіх Саветаў, у тым ліку і створаных на Беларусі, быў Петраградскі Савет.

Характэрна тое, што лідэры Петраградскага Савета вызначылі сваё стаў-ленне да Часовага ўрада ў залежнасць ад адпаведнасці яго палітыкі інтарэсам так званай рэвалюцыйнай дэмакратыі, гэта значыць рабочых, салдат, сялян, іх партый і арганізацый. Формула “паколькі ўрад будзе выконваць патраба-ванні дэмакратыі, пастолькі мы будзем яго падтрымліваць”. Такім чынам, фактычна дзейнасць урада ставілася пад кантроль Петраградскага Савета, які выяўляў прыкметы паралельнага органа ўлады. Так, ужо 14 сакавіка Петра-градскі Савет, праз галаву Часовага ўрада звярнуўся да працоўных ваюючых краін з заклікам да ўціску на свае ўрады з мэтай хутчэйшага заключэння мі-ру. Са свайго боку, члены ўрада кадэты абвінавацілі лідэраў Савета ў ства-рэнні двоеўладдзя. У далейшым гэта тэндэнцыя стала ўзрастаць, асабліва пасля сфарміравання ў чэрвені 1917 г. новага цэнтра “рэвалюцыйнай дэма-кратыі” – УЦВК Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў Беларусі з моманту свайго ўтва-рэння, таксама падтрымалі Часовы ўрад і сваёй далейшай дзейнасці арыен- таваліся на Петраградскі Савет. Вясною буйнейшыя Саветы на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і нават некаторых мясцеч-ках, усяго каля 40. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і палітычнай асве-це рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў падтрымцы органаў Часовага ўрада. Для ўтварэння Саветаў сялянскіх дэпутатаў, адбывалася іх зліццё і сумесная дзейнасць у адпаведнасці з курсам Петраградскага Савета і новых цэнтраў рэвалюцыйнай дэмакратыі – Усерасійскімі выканкамамі рабо-чых і салдацкіх, а таксама сялянскіх дэпутатаў.

У ліку небяспечных тэндэнцый – зніжэнне баяздольнасці рускай арміі па прычыне захаплення салдат антываеннымі лозунгамі, братанняў і г.д. Акрамя таго, зніжэнне баяздольнасці адбывалася з-за недаверу салдат сваім каман-дзірам. Пэўную негатыўную ролю ў тым адыгрываў сам Часову ўрад. Так, да жніўня на Заходнім фронце былі заменены 5 галоўнакамандучых Заходнім фронтам – Эверт, Лячыцкі, Смірноў, Гурка, Дзянікін. Але ў цэлым, у сака-віку-красавіку армія была дастаткова моцнай і дысцыплінаванай, каб пачаць наступленне і прынесці доўгачаканы мір.

Такім чынам, ІІ руская рэвалюцыя поўнасцю знішчыла аджыты аўтары-тарны рэжым і стварыла ўмовы для негвалтоўнага рэфармісцкага метада ма-дэрнізацыі палітычнай сістэмы Расійскай дзяржавы. Заўважым, што інстытут прыватнай уласнасці застаўся ў непарушнасці, а з ім – фабрыкі, заводы, банкі і, што асабліва вабіла сялянства, гэта памешчыцкая зямля. Тым не менш, суадносіны грамадскіх сіл стваралі магчымасць вырашэння аграрнага, ра-бочага і іншых пытанняў шляхам рэформаў, уласцівых заходнееўрапейскай цывілізацыі – праз парламент і адпаведнае заканадаўства. Вельмі многае за-лежала ад таго, наколькі эфектыўнымі будуць абраныя Часовым урадам за-хады па мадэрнізацыі палітычнай сістэмы і змякчэнні сацыяльнай напру-жа-насці. У абнаўленчы працэс уключылася амаль усё грамадства на чале з палі-тычнымі партыямі (аб тым ніжэй).

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў з моманту свайго ўтварэння, так-сама падтрымалі Часовы ўрад, але ў сваёй далейшай дзейнасці арыентавалі-ся на Петраградскі Савет. Вясною буйнейшыя Саветы на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і нават некаторых мясцечках, усяго ка-ля 40. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і палітычнай асвеце рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў падтрымцы Часовага ўрада і яго мяс-цовых органаў. У адрозненне ад сталіцы, ніякіх прыкмет наяўнасці “двое-ўладдзя” на Беларусі не назіралася

39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.

Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі

У адпаведнасцi з абвешчанымі ў Дэкларацыі Часовага ўрада ад 3 сакавiка 1917 г. аб палітычных свабодах, у тым ліку свабодзе саюзаў і арганізацый, паўсюдна па краiне пачалося аднаўленне ранейшых і стварэнне новых пар-тыйных арганізацый. На Беларусі для таго існавала адпаведная сацыяльная база: рабочы клас, салдаты, служачыя, інтэлігенцыя, нацыянальныя групоўкі, у меншай ступені сяляне. Па традыцыйнай схеме ўсе партыі можна падзяліць на левыя (сацыялістычныя) правыя (ліберальныя) і цэнтрысцкія.

Пачнем з левых: РСДРП з Бундам, ПС-Р, трудавікі і энэсы.

Вясной РСДРП (меншавікі-абаронцы (Пляханаў), цэнтрысты (Чхеідзе), інтэрна-цыяналісты (Мартаў), левыя – бальшавікі (Ленін), і яе аўтаномная частка – Бунд (Абрамовіч, Лібер, Вайнштэйн)

ПС-Р (правыя) (Аўксенцьеў, Керанскі), цэнтрысты (Чарноў), (інтэрнацыяналіс-ты, максімалісты) (пазней-левыя) (Камкоў, Праш’ян, Спірыдонава), “трудавiкi i народныя сацыялiсты (Пашэхонаў), ПНС (кадэты) (Мілюкоў).

З пэўнымi агаворкамi ў лік нацыянальных партый можна ўключыць яў-рэйскiя партыi Паалей Цыён, АЯСРП i ciянiстаў.

У лiку iншых нацыянальных партый варта назваць ППС i СДКПiЛ, а таксама БСГ, БНПС i БХД. Як адрозніць агульнарасійскія ад нацыянальных?

Вядома ж, апошнія выказвалі найпершы клопат аб нацыянальных пра-блемах.

Можаце сабе ўявіць, колькі ж варыянтаў грамадскага развіцця існавала на той час у Расіі. Якiя ж пытаннi паўсталi перад расiйскiм грамадствам i якiя пазiцыi ў iх вырашэннi занялi палiтычныя партыi вясной 1917 г.

1. Пытанне аб уладзе. У любой рэвалюцыi яно лiчыцца найважнейшым. Большасць сацыял-дэмакратаў, зыходзячы з ацэнкi рэвалюцыi як буржуазна-дэмакратычнай, падтрымала iдэю супрацоўнiцтва пралетарыята з буржуазi-яй, а значыць i iдэю падтрымкi Часовага ўрада, у якім пераважалі кадэты. Такiя ж пазiцыi, хоць i па iншых меркаваннях, займалi ўсё палiтычныя пар-тыi, акрамя бальшавiкоў, якiя, з прыездам Леніна, заклікалі не аказваць пад-трымкі Часоваму ўраду як ураду памешчыкаў і капіталістаў. На iх думку, улада павiнна была належаць Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Пры-хільнікаў супрацоўніцтва с буржуазнымі партыямі бальшавікі называлі “згоднікамі” і нават горш. Адным з важнейшых наступстваў Красавіцкага крызісу стала ўзнікненне праблемы кааліцыі.

У маі, на з’ездзе дэлегатаў фронта Пляханаў абазначыў 3 важнейшыя задачы, якія паўсталі перад расійскай грададскасцю: 1. “ахоўваць нашу свабоду, ахоўваць рэвалюцыю” 2. – абавязак перад нашымі саюзнікамі і “барацьба да перамогі”; 3. аб дэмакратычнай уладзе “гэта павінна быць улада, умацаваная поўным даверам народа...а для таго неабходна, каб у складзе ўрада былі прадстаўнікі ўсіх пластоў насельніцтва, якія не зацікаўлены ў аднаўленні старога парадку. Патрэбна тое, што называецца кааліцыйным міністэрствам” (ВН 4 мая)

Па меры пагаршэння эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне давер народа да Часовага ўрада і прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зніжаўся

Як вядома, канчатковае пытанне аб уладзе і форме дзяржаўнага ўладка-вання павінна было вырашацца парламенцкім шляхам, праз усенародныя вы-бары ва Устаноўчы сход, але яго скліканне адкладвалася на невызначаны час.

Неўзабаве прадстаўнікі ўсіх палітычных партый былі ўключаны ў орга-ны дзяржаўнай улады – губернскія і павятовыя камісарыяты. А летам-восен-ню адбыліся выбары ў гарадскія думы і земствы, галоўным чынам па пар-тыйных спісах, якія прынеслі перамогу левым партыям – эсэрам і меншаві-кам. Такім чынам, шматпартыйная сістэма, што ўсталявалася ў краіне, рабі-лася асноўнай крыніцай фарміравання органаў улады. Пры тым раскладзе палітычных сіл левыя партыі мелі найлепшыя шанцы атрымаць большасць ва Устаноўчым сходзе.

2. Пытанне аб вайне і міры. Вясной РСДРП, Бунд, ПСР, БСГ лiчылі яе абарончай і таму заклiкалі да працягу вайны да заключэння ганаровага мiру, без анексiй i кантрыбуцый. Партыйныя арганізацыі і падначаленыя ім Саветы ўзялі актыўны ўдзел у падпіску на аблігацыі, так званай Пазыкі Свабоды, для папаўнення збяднелага дзяржаўнага бюджэту

ПНС была прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Іх пазіцыі падзя-лялі меншавікі-абаронцы (Пляханаў) і народныя сацыялісты. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.

Толькі бальшавiкі працягвалі лiчыць вайну iмперыялiстычнай, патрэбнай толькi буржуазii i памешчыкам, і таму выступалі за яе неадкладнае спыненне. Менавіта пад іх уздзеяннем на франтах пачаліся братанні і адмовы салдат выконваць загады. Пасля няўдалага летняга наступлення рускай арміі ў чэр-вені-ліпені колькасць абаронцаў рэзка зменшылася. Бальшавіцкі лозунг неад-кладнага спынення вайны сталi падзяляць меншавiкi-iнтэрнацыяналiсты i ле-выя эсэры. Усе сацыялісты чакалі, калі Часовы ўрад прыступіцца да перага-вораў аб міры, але не дачакаліся, паколькі ён, як і царскі ўрад, у эканамічным плане вельмі залежаў ад краін Антанты, і наогул, не вельмі да таго імкнуўся па палітычных меркаваннях.

Па-ранейшаму прыхільнікамі дасягнення міру праз ваенны разгром Гер-маніі і яе саюзнікаў падзялялі кадэты, меншавікі-пляханаўцы і народныя са-цыялісты.

3. Пытанне аб зямлі: Як вядома, пасля звяржэння самаўладдзя гэтае пытанне было адкладзена да склікання Устаноўчага сходу. Да часу яго склі-кання кожная з партый выступіла са сваімі праектамі вырашэння зямельнага пытання (спра-ва – налева)

Кадэты – за надзяленне сялян зямлёй з дзяржаўнага фонда ў прыватную уласнасць пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Прадугледжвалася таксама перадача часткі памешчыцкіх зямель у дзяржаўны фонд, але толькі за пэўную кампенсацыю (выкуп).

Народныя сацыялісты (энэсы і трудавікі) – за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання (за выкуп) і надзяленне сялян зямлёй па спажывецкай норме

Сацыял-дэмакраты – за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе ў распара-джэнне муніцыпалітэтаў (органаў кіравання). Лічылі сялян дробнай буржуа-зіяй і імкнуліся спрыяць інтарэсам сельскіх пралетарыяў (батракоў). Правыя меншавікі (Пляханаў і інш.) наогул лічылі, што не трэба адбіраць зямлі ў па-мешчыкаў: “Навошта пладзіць новых жабракоў?”.

Сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры) – прапанавалі так званы праект “са-цыялізацыі”: поўная канфіскацыя памешчыцкай зямлі, лясоў і нетраў; надзя-ляць зямлёй тых, хто яе апрацоўвае па працоўна-спажывецкай норме з заба-ронай яе продажу і эксплуатацыі наёмнай сілы.

Бальшавікі, як сацыял-дэмакраты выступалі за нацыяналізацыю зямлі, але заклікалі да неадкладнай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання і без склікання Устаноўчага схода ўжо зараз перадаваць зямлю сялянскім камітэ- там, але што гэта за камітэты, не тлумачылі?

Пасля І Усерасійскага з’езда Сялянскіх дэпутатаў, скліканага эсэрамі, былі створаны Зямельныя камітэты, якія заняліся падрыхтоўкай аграрнай рэ-формы. Пры гэтым эсэры не абмежаваліся толькі ўлікам зямлі і іншых ба-гаццяў, а сталі перадаваць іх сялянам. У выніку ўжо з канца лета аграрны рух з лакальнага і стыхійнага стаў ператварацца ў арганізаваны. Акрамя таго, пад уздзеяннем бальшавіцкай прапаганды сяляне секлі лес, захоплівалі пашу, сенакосы, землі, не чакаючы Устаноўчага сходу.

4. Рабочае пытанне. Заключалася ў патрабаваннях заканадаўчага уста-лявання 8-гадзіннага працоўнага дня, сацыяльных гарантый і інш. Характэр-на, што рабочыя абарончых прадпрыемстваў Расіі, у тым ліку Беларусі, з да-памогай сваіх партый – (РСДРП і Бунд), а таксама Саветаў рабочых дэпута-таў, ужо ў красавіку-маі дамагліся сваіх патрабаванняў: утварылі прафсаюзы і фабрычна-заводскія камітэты. Да гэтага ж Часу часовым урадам быў пад-рыхтаваны законапраект аб фабрычна-заводскіх камітэтах. Па меры пагар-шэння эканамічнай сітуацыі ўсе левыя партыі патрабавалі ад Часовага ўрада ўсталявання кантролю над вытворчасцю прадуктаў і іх размеркаваннем. Бальшавікі лічылі, што кардынальнае вырашэнне рабочага пытання, роўна як і іншых, немагчыма без знішчэння капіталізма і перадачы ўлады Саветам. Да таго часу рабочыя павінны былі патрабаваць увядзення такога кантролю на кожным прадпрыемстве.

5. Нацыянальнае пытанне. Пры царызме яно ўспрымалася як імкнен-не асобных народаў да набыцця роўных з рускім правоў ва ўсіх сферах жыц-цядзейнасці грамадства, а таксама развіцця ўласнай асветы, культуры і палі-тычнага самавызначэння. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі шматнацыянальнае насельніцтва Расіі як былой “турмы народаў” атрымала магчымасць свабод-на рэалізаваць свае нацыянальныя пытанні, у прыватнасці дамагчыся нацыя-нальнага самавызначэння аж да аддзялення. У першую чаргу, ужо ў сакавіку менавіта яўрэі дамагліся ліквідацыі дыскрымінацыйнай палітыкі, набылі роў-ныя з астатнімі грамадзянамі правы. Часовы ўрад і Петраградскі Савет далі гарантыю палякам у тым, што пасля перамогі над Германіяй будзе адроджана незалежная Польшча. Усе партыі мелі свае нацыянальныя праграмы, якія, акрамя кадэцкай прадугледжвалі, у перспектыве ўтварэнне Расійскай федэра-тыўнай дэмакратычнай рэспублікі.

Гаворачы пра пазіцыі партый варта адзначыць іх разрозненасць, шмат-варыянтнасць, захапленне ўласнымі праектамі, насуперак агульнадэмакра-тычным задачам. У той самы час нават левыя (або сацыялістычныя) партыі непрыхільна ставіліся да ідэі Савецкай улады, лічучы, што пасля Устаноў-чага сходу яны (Саветы) павінны саступіць месца дэмакратычна абраным органам самакіравання.

40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

Лютаўская рэвалюцыя прыйшла на Беларусь, калі працэс стварэння беларускай нацыі яшчэ не завяршыўся. Адсюль нізкі ўзровень нацыя-нальнай самасвядомасці. Па-ранейшаму падаўляючая большасць карэннага насельніцтва ідэнтыфікавала сваю нацыянальнасць у залежнасці ад веравызнання (католік - паляк, права-слаўслаўны - рускі). Панаванне ў прамысловасці і ганплі яўрэйскай буржуазіі, перава-га ў аграрным сектары польскага і рускага памешчыцкага землеўладання пры наяўнасці абрусі-цельнай сістамы кіравання - усё гэта і іншае ўскладняла саму магчымасць выхаду нацыянальнага жыцця за межы традыцыйных формаў. Але пасля перамогі рэвалюцыі не спрыяльныя для развіцця беларускага народа сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы не выключалі магчы-масці для яго евядомых прадстаўнікоў мысліць і дзей-нічаць, абапіраючыся на тэарэтычныя дасягненні ліберальнай, сацыялістычнай і г. д. думкі, у тым ліку па нацыянальным пытанні.

Своеасаблівасць арганізацыйнага афармлення беларускага руху адбіла-ся ў тым, што яго ідэйнымі выразнікамі з'яўляліся выхадцы з сялян -дробныя служачыя, інтэлігенты, асобныя памешчыкі, якія паспрабавалі спалучыць у ім агульныя, у першую чаргу нацыянальныя інтарэсы. Асяроддзем іх дзейна-сці зрабіўся Мінскі Нацыянальны камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня Р. Скірмунт). Ужо 6 сакавіка група яго служачых наладзіла бела-рускі мітынг, а праз тыдзень - гарадскую акцыю, якая складалася са сходаў, збору сродкаў на карысць нацыянальнага друку, у тым ліку шляхам продажу бел-чырвона-белага значка. На адным з мітынгаў упершыню прагучала ідэя аб неабходнасці "краёвай аўтаноміі".

25-27 сакавіка намаганнямі заснаванага камітэта Беларускай сацыяліс-тычнай грамады (старшыня А. Смоліч) у Мінску адбыўся з'езд каля 150 прад-стаўнікоў беларускіх партый і арганізацый (БСГ, Каталіцкай і Народнай дэмакра-тычных), таварыстваў і гурткоў, для распрацоўкі праграмы дзеянняў, арганізацыі вёскі, краё-вага жыцця і інш.

Нягледзячы на крытыку асобнымі прысутнымі планаў арганізатараў руху, з'езд завяршыўся абраннем кіруючага цэнтра ~ Беларускага Нацыянальнага Камітэта з 18 чал., у большасці грамадоўцаў (старшыня Р. Скірмунт), якому належала ажыццявіць прапанаваныя камісіямі пастановы, а таксама распачаць падрыхтоўку па выбарах Краёвай Рады. Меркавалася, што Устаноўчы сход канчаткова вырашыць форму нацыянальнага самавызначэн-ня Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Свае спадзяванні на станоўчае вырашэнне гэтага пытання дэ-легаты з'езда выказалі ў Дэкларацыі, а таксама ў наказе дэлегацыі, адпраўленай у Петраград.

3 узнікненнем БНК стварыліся ўмовы для далейшай кансалідацыі нацыя-нальных сіл і пашырэння сацыяльнай базы руху. Таму спрыяла прапаганда матэрыялаў, прынятых з'ездам беларускіх арганізацый, стварэнне і пачатак дзейнасці новых партый - БНПС і БХД, выхад у свет 18 красавіка і 28 мая друкаваных органаў БСГ - "Грамада" (рэдактар А. Смоліч) і БНК -"Вольная Беларусь" (рэдактар Я. Лёсік). У красавіку - ліпені адбывалася пэўнае ўзмац-ненне БСГ. У гэты час яе суполкі ўзніклі ў Гомелі, Віцебску, Капылі, Сміла-вічах, Слуцку. Але ў чэрвені партыйны цэнтр разам з газетай быў перанесены ў сталіцу, што адбілася на паслабленн яго ўплыву на Беларусі.

3 другога боку, ак-тывізацыя руху на чале з БНК выклікала раздражненне і злосць асоб і цэлых арганізацый, якія ўбачылі ў ім пагрозу сваім інтарэсам і планам адносна беларускага народа. Адной з падстаў для антыбеларускіх настрояў паслужыў факт абрання на пасаду стар-шыні БНК Р. Скірмунта - па класавых мерках буйнога памешчыка, што кіда-ла цень на ўвесь нацыянальны рух разам з БСГ. У выніку на Беларусі на працягу вясны-лета не заціхала кампанія, скіраваная на іх дыскрэдытацыю. У Мінску ініцыятарамі яе з'яўляліся выканком Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні, Настаўніцкі саюз, група дэлегатаў з Беларусі, браўшых удзел ва Усерасійскім сялянскім з'ездзе. Такім чынам, мяс-цовая грамадскасць выказала сваё негатыўнае стаўленне да вынікаў працы беларускага з'езда і абранага ім БНК. Беларускі рух, у адрозненні ад яўрэйскага або польскага, не набыў падтрымкі, а наадварот, сустрэў усебаковае процідзе-янне з боку вядомых на Беларусі дзеячаў (бальшавіка М. Фрунзе, эсэра С. Ка-валіка, энэса I. Мятліна) і ўзначальваемых імі ўстаноў.

Акрамя таго, сярод праціўнікаў БНК апынуўся створаны ў Віцебску Беларускі Народны Саюз, па сутнасці, праваслаўна-псеўданацыянальная арганізацыя заможных гараджан - чыноўнікаў, інтэлі-гентаў - па ідэйным накірунку прыхільнікаў "заходнерусізму". Такім жа антыбеларускім па сутнасці з'яўляўся гомельскі - Саюз беларускай дэмакратыі (старшыня, у мінулым адзін з ідэолагаў "заходне-русізму" П. В. Каранкевіч). Адзінай за межамі Мінска арганізацыяй, якая ўстаяла на плат-форму БНК, з'яўляўся Магілёўскі Беларускі камітэт.

Адначасова грамадоўцы ўсведамляючы цяжкасці развіцця руху, вынеслі гэтую праблему на абмер-каванне з'езда беларускіх арганізацый, які адбыўся ў Мінску 8-11 ліпеня. Ас-ноўнымі вынікамі яго сталі: скасаванне БНК і абранне новага кіруючага ор-гана - Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (старшыня Я. Лёсік); ства-рэнне Бюро беларускіх вайскоўцаў, аднаўленне Беларускага вучыцельскага хаўрусу і іншае. Разам з тым, новае кіраўніцтва не асмелілася распачаць фарміраванне нацыянальный часцей ў тон час, як гэту працу даўно ўжо праводзілі ўкраінцы, палякі і іншыя.

Як і раней, сур'ёзнай праблемай заставалася ангыбеларуская дзейнасць эсэраў, энэсаў, бальшавікоў. Насуперак лозунгу аб аўтаноміі, эсэры вуснамі дэпутатаў II сялянскага з'езда Мінскай і Віленскай губерняў заявілі, што "абласное самакіраванне, якое ахоплівае губерні Беларускага краю ў межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі, з'явіцца найлепшым з пункту гледжання інтарэсаў сялянства выра-шэннем пытання грамадскага і палітычнага жыцця краю".

5-6 жніўня новае кіраўніцтва ЦРБА сабрала ў Мінску на чарговую се-сію прадстаўнікоў 23 сваіх партый і суполак. Як вынікала з паведамленняў яе удзель-нікаў, новай з'явай у беларускім руху стала распаўсюджанне нацыянальных лозунгаў на франтах, а таксама ўзмацненне барацьбы за беларускую школу. Удзельнікі сесіі абралі выканком ЦРБА, куды ўвайшлі: Р. Астроўскі, Ф. Галавач, Я. Дыла, 3. Жылуновіч, Курчэвіч-Сяўрук, Я. Лёсік, А. Смоліч, Ф. Шантыр.

Пры гэтым асобныя лідэры БСГ, у прыватнасці, Жылуновіч, выказалі імкненне адасобіцца ад правай, як яны лічылі, плыні нацыянальнага руху і надаць яму больш выразны, класавы напрамак, блізкі да левай плыні так званай “рэвалюцыйнай дэмакратыі”.

Пэўны прагрэс у развіцці руху намеціўся за межамі Беларусі, калі асобныя яго лідэры бралі ўдзел у Дзяржаўнай і Дэмакратычнай нарадах, на з'ездзе народаў у Кіеве, дзе ўпершыню ў поўным аб'ёме заявілі аб нацыянальных патрабаваннях беларусаў.

15 кастрычніка ў Мінску адкрылася чарговая сесія ЦРБА. 36 яе ўд-зельнікаў прадстаўлялі інтарэсы 27 675 членаў беларускіх партый і арга-нізацый. На гэты час перапыніў працу III з'езд БСГ, а яго старшыня -Я. Дыла ўзначаліў прэзі-дыум сесіі. Прысутныя заслухалі даклад выканкома, адкуль вынікала, што новы цэнтр беларускіх арга-нізацый яшчэ не заваяваў у масах патрэбнага аўтарытэіу. У выступленнях Я. Лесіка і А. Гаруна вызна-чылася тэндэнцыя да аб'яднання ўсіх беларускіх сіл. Важнейшым факта-рам узняцця беларускага руху прызнавалася фарміраванне нацыянальнага войска і стварэнне агульнага органа кіравання. Такім органам стала Вялі-кая Беларуская Рада, створаная на базе рэарганізаванай ЦРБА з удзелам дэлегатаў з'езда беларусаў-вайскоўцаў. У яе выканком (старшыня капітан В. Адамовіч) было абрана 24 чалавекі. Рэарганізацыя кіруючага цэнтра беларускага руху з абраннем ў яго значнай колькасці вайскоўцаў на чале са старшынёй ВБР адбіла прынцыпова новы напрамак яго(руху) дзейнасці - утварэнне на базе расійскага войска ўласных узброеных сіл як гарантыю дасягнення нацыянальных ідэалаў.

18 кастрычніка ў Мінску распачаў працу скліканы выканкомам ЦРБА з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга і іншых фронтоў, а таксама Балтый-скага флоту, на якім абмяркоўваліся пытанні: аб выбарах ва Устаноўчы сход і арганізацыі беларусаў-вайскоўцаў.

Дэлегаты падтрымалі праграмны пункт БСГ аб утварэнні Краёвай Рады, а таксама пастана-вілі ўтварыць у Мінску Цэнтральную Вайсковую Беларускую Раду для су-меснага (разам са Стаўкаю) кіраўніцтва фарміраваннем беларускіх часцей. 3 улікам уз-растання ролі вайсковых элементаў у беларускім руху 25 кастрычніка з'езд БСГ абраў склад свайго ЦК, у які разам з "цывільнымі" сябрамі - Я. Дылам (старшыня), А. Гаруном, П. Бадуновай, А. Смолічам, 3. Жылуновічам, Я. Варонкам, Б. Тарашкевічам - былі абраны вайскоўцы В. Адамовіч, С. Рак-Міхайлоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла, В. Муха.

Але новыя станоўчыя перамены ў беларускім руху не паспелі ўвасо-біцца ў яго канкрэтных справах. Вызначальнай прычынай таго з'яўляўся нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага сялянства, пад-рыўная дзейнасць агульнарасійскіх партый і першаступенная яго зацікаўленасць зямель-ным пытаннем, што не маглі не скарыстаць у сваёй дзейнасці мясцовыя арганізацыі эсэраў. Адным з вынікаў яе ўнацыянальным пытанні стала адмова сялянскіх з'ездаў ад лозунгу аб аўтаноміі, беларускай школы і іншае. 3-за распачатай кампаніі супраць беларускага руху, быццам інспіраванага памешчыкамі, яго сацыяльная база амаль не мела перспектыў да пашырэння І доўгі час абмяжоўвалася нацыянальна свядомымі інтэлігенцыяй і чыноўніцтвам.

Адну з прычын цяжкасцей развіцця беларускага руху варта аднесці на кошт тых яго палітычных кіраўнікоў з ліку БСГ, хто арыентаваўся на агульнарасійскую "рэвалюцыйную дэмакратыю" і не спрыяў кансалідацыі ўсіх нацыяльна свядомых беларусаў.

Такім чынам, нягледзячы на пэўны прагрэс, існуючы дэмакратычны лад і панаваўшы Часовы ўрад не давалі пэўных перспектыў на набыццё нацыя-нальнай аўтаноміі, свайго кіравання, нацыянальнай школы, войска.

41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.

1. Палітычная барацьба вясной-летам 1917 г. (Тры крызісы)

Аднак, пасля таго, як пагроза манархісцкай контррэвалюцыі перастала быць актуальнай, на першы план выйшла пытанне аб вайне і міры. Зварот Петраградскага Савета ад 14 сакавіка аб неабходнасці працягу вайны да часу, пакуль паміж ваюючымі бакамі не будзе заключаны дэмакратычны (без анексій і кантрыбуцый) мір праз дзесяць дзён быў падтрыманы адпаведным дакументам Часовага ўрада. Падаўляючая большасць насель-ніцтва ставілася да яго з пазіцый "рэвалюцыйнага абаронніцтва", гэта зна-чыць, бачыла патрэбу далейшага працягу вайны з мэтай абароны рэвалю-цыі. 3 вяртаннем у Расію У. I. Леніна бальшавікі сталі рэзка выступаць су-праць абаронніцтва" і патрабаваць спынення імперыялістычнай, як яны лічылі, вайны.

18 красавіка міністр замежных спраў П. Мілюкоў у сваёй тэлеграме (ноце) на адрас саюзнікаў па Антанце запэўніў у няўхільным курсе Расіі на "перамоганоснае заканчэнне вайны”. Тым самым міністр праігнара-ваў імкненне "рэвалюцыйнай дэмакратыі" на дасягненне міру шляхам пе-рагавораў. У адказ Петраградскі Савет, а пасля яго - іншыя Саветы і ле-выя партыі, рэзка асудзілі Мілюкова, а сам ён быў вымушаны падаць у адстаўку. Першай Беларусі асудзіла ноту мініетра як "вылазку імперыялізму" гомельская суполка сацыялістаў-сіяністаў. Такім чынам, у пытанні аб вайне І міры мясцовыя партыйныя арганізацыі выявілі адзінства і асудзілі кадэтаў у асобе іх міністра замежных спраў.

"Красавіцкі крызіс", акрамя іншага, адбіўся ў павышэнні актыўнасці бальшавікоў. Пад іх уздеяннем неабходнасць рэвалюцыйна-абаронніцкай вайны пераставала быць агульнапрызнанай, на франтах распаўсюдзіліся "братанні", у тыле павялічы-лася колькасць дэзерціраў і г. д. Гэтыя і некаторыя іншыя негатыўныя працэсы на фронце і ў тыле набылі палітычную афарбоўку, калі ў іх сталі абвінавачваць партыю бальшавікоў, у тым ліку Леніна, як нямецкіх шпіёнаў.

Чарговы палітычны крызіс наспеў у сувязі з падрыхтоўкай да летняга наступлення рускай арміі.

Уседамляючы небяспеку страты баяздольнасці ўзброеных сіл, новы ваенны і марскі мі-ністр А. Ф. Керанскі прыкладаў шмат намаганняў для таго, каб перака-наць армію і грамадства ў дасягненні міру праз ваенны разгром Германіі і яе саюзнікаў. Значную падтрымку ў гэтым яму аказвалі ўсе палітычныя партыі, за выключэннем бальшавікоў.

Рэальнае стаўленне палітычных сіл і ўсяго грамадства ў цэлым да вайны выявілася 18 чэрве-ня, калі па закліку Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у многіх гарадах краіны адбыліся маніфестацыі і мітынгі. На Беларусі яны прайшлі ў губернскіх і асобных (Бабруйск, Гомель) цэнтрах пад лозунгамі падтрымкі Часовага ўрада і распачата-га наступлення рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту. Бальшавіцкія антываенныя заклікі на тых маніфестацыях поспеху не мелі, затое на пазіцыях іх уздзеянне набылі разбуральныя наступствы, у выніку чаго многія часці адмовіліся па-кінуць акопы і выступіць супраць ворага. А наступленне рускіх войск Паў-днёва-Заходняга фронту скончылася для іх катастрофай.

У расійскім грамадстве ўзрасла маральна-псіхалагічная напружанасць. Сярод "рэвалю-цыйнай дэмакратыі" прыкметна знізілася колькасць прыхільнікаў "рэва-люцыйнага абаронніцтва”, большая іх частка перамясцілася да левага яго крыла, патрабаваўшага ад Часовага ўрада рэальных крокаў да перагавораў аб дэмакратычным (без анексій н кантрыбуцый) міры і адначасова ўскладаўшага спадзяванні на міжнародную канферэнцыю сацыялістаў. На пазіцыі бальшавікоў і анархістаў у ваенным пытанні далучылюя сацыял-дэмакраты-інтэр-нацыяналісты і левыя эсэры. Правы фланг у пытанні аб міры і сродках яго дасягнення займалі кадэты, народныя сацылісты, меншавікі-пляханаўцы і правыя эсэры.

Наступны этап палітычнай барацьбы быў звязаны так званым "Лі-пеньскім крызісам", калі кадэцкія міністры ў знак нязгоды з палітыкай сацыялістаў у адносінах да Украінскай Рады пакінулі свае пасады; і калі спроба бальшавікоў і анархістаў Петра-града звергнуць "буржуазны" Часовы ўрад 3-5 ліпеня падштурхнула но-вы яго склад на чале з Керанскім да жорсткіх захадаў да ўмацавання дыс-цыпліны на фронце: уводзіліся пакаранне смерцю, забаранялася анты-ўрадавая агітацыя. У Мінску быў перапынены выхад бальшавіцкай газеты "Звезда". Нягледзячы на тое, што падаўляючая большасць сацыялістычных партый і падначаленых ім Саве-аў, камітэтаў, праф-саюзаў, асудзіла ўдзельнікаў путчу, тым не менш, па прынцыповых меркаваннях усе названыя арганіза-цыі выказалі заклапочанасць рэпрэсіямі па палітычных матывах, у тым ліку супраць бальшаві-коў. Лідэры мясцовай І агульнарасійскай "рэвалюцыйнай дэмакратьп" беспадстаўна называлі асноўным вшоўнікам крызісу менавіта буржуазію на чале з яе Партыяй Народнан Сввабоды.

У такіх умовах разрастанне анархіі на фронце працягвалася: салдаты адмаўляліся выконваць загады камандзіраў, пачасціліся "братанні" і інш..

Цвярозыя, не апантаныя псеўдарэвалюцыйнай фразеалогіяй грамадскія сілы, у ас-ноўным саюзы афіцэраў, прафесійныя вайскоўцы, кадэцкая партыя ўскладалі вялікія спадзяванні ў справе павышэння баяздольнасці рускіх войск на вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Г. Карнілава. Але яго дамова са стар-шынёй-мшістрам Часовага ўрада Керанскім аб замене бальшавізаванага гарнізона надзейнымі казацкімі і каўказскімі фарміраваннямі быў расцэнены ўсёй "рэвалюцыйнай дэмакратыяй" як спроба дзяржаўнага перавароту і ўсталявання ваеннай дыктатуры.

Намаганнямі Часовага ўрада, палітычных партый, Саветаў, салдацкіх камітэтаў, Саюзу чыгуначнікаў, большасці вышэйшага камандавання і г. д. канфлікт скончыўся без кравапраліцця, а сам былы галоўнакаманду-ючы з прыхільнікамі здаўся ўрадавай камісіі, якая прыбыла з Петраграду. У ліку важ-нейшых наступстваў гэтага канфлікту было і тое, што ідэя ваеннага шляху ў дасягненні міру была канчаткова дыскрэдытавана ў падаўляючай боль-шасці расійскага грамадства, у тым ліку на Беларусі.

 

Такім чынам, міжпартыйная барацьба вясной-летам 1917 г. адбыва-лася вакол пытанняў тэорыі і практыкі ажыццяўлення рэвалюцыйных перамен, асноўнымі з якіх з'яўляліся пытанні аб міры, зямлі і ўладзе. Відавочна, што большасць партый, у тым ліку нацыянальныя, мелі агульныя погляды на ажыццяўленне злаба-дзённых праблем і прытрымліваліся ў гэтым агульнай тактыкі ў адносі-нах да Часовага ўрада і яго палітыкі.

Барацьба з карнілаўшчынай моцна падарвала аўтарытэт Часовага ўрада. Толькі бальшавікі заклікалі не падтрымліваць Часовы ўрад, а ўладу пера-даць у рукі Саветаў. Левыя плыні ў сацыялістычных партыях адмовіліся ад ідэі су-працоўніцтва з буржуазіяй і падзялялі лозунг бальшавікоў “Уся ўлада Саветам”.

2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.028 сек.)