АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 3 страница

Читайте также:
  1. I. Перевести текст. 1 страница
  2. I. Перевести текст. 10 страница
  3. I. Перевести текст. 11 страница
  4. I. Перевести текст. 2 страница
  5. I. Перевести текст. 3 страница
  6. I. Перевести текст. 4 страница
  7. I. Перевести текст. 5 страница
  8. I. Перевести текст. 6 страница
  9. I. Перевести текст. 7 страница
  10. I. Перевести текст. 8 страница
  11. I. Перевести текст. 9 страница
  12. Il pea.M em u ifJy uK/uu 1 страница

Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). У "Аповесці мінулых гадоў" гаворыцца, што "кривичи иже сядь на верх Волги, и на верх Двины, н на верх Днепра". Крывічы сфарміраваліся ў выніку асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў, паступова славянізаваных. Аб гэтым яскрава сведчаць даныя археалогіі. Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлюстравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад імя язычніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці.

Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы... шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Корань слова, напэўна балцкі (ад літ. (дрёгнас - сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся "дрегува" (як літоўцы — "летува"). Тэрмін "дрыгавічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву ранейшай, балцкай, этнічнай супольнасці. Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў сведчыць існаванне свайго "княжання" яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі.

Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў, паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў — басейн рэк Сож і Іпуць. Заўважана роднасць радзімічаў з заходнімі славянамі, "быша же радимичи от рода ляхов". Разам з тым у археалагічных помніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў.

... Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. радзімас - знаходжанне), а канчатак славянскі. У радзімічаў існавала свая вярхушка і племянная арганізацыя, аднак летапіс падкрэслівае, што ў іх захавалася больш перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнесл плямёнамі

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як "княжанні".

Грамадскі лад і гаспадарчая дзейнасць. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў славян у VI — VIII стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі. У славян існавалі рабства і гандаль рабамі. Колькасць рабоў папаўнялася за кошт палонных, якіх славяне забіралі сотнямі і тысячамі ў выніку ваенных паходаў на землі Візантыйскай імперыі. Славяне звычайна бралі палонных для таго, каб прадаць іх у рабства ці атрымаць за іх выкуп. Калі гэта не ўдавалася, то праз пэўны час палонныя заставаліся сярод славян як свабодныя.

Галоўным заняткам славян было земляробства. Асноўнымі прыладамі працы служылі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, а не пераварочваўся, як плугам. Падсечнае земляробства захоўвалася яшчэ на доўгі час. Асноўнымі культурамі з’яўляліся жыта, проса, пшаніца, ячмень, лён. Важную ролю іграла жывёлагадоўля. Былі распаўсюджаны лясныя і рачныя промыслы: паляванне, бортніцтва, рыбалоўства.

Вярхоўным уладальнікам зямлі была суседская абшчына. Лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні. А ворныя землі, якія апрацоўваліся земляробамі паасобку, сталі адасабляцца як уласнасць асобных абшчыннікаў... Паміж членамі абшчыны паступова ўзнікала расслаенне. З асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі. У славянскім грамадстве VI — VII стст. вылучаюцца тры сацыяльныя групы: племянная знаць, свабодныя абшчын-нікі і рабы.

У славян у гэты перыяд існавалі адначасова як вялікая (патрыярхальная), так і малая сям'я, захоўвалася родаплемянная арганізацыя. Занятыя ў выніку заваёў тэрыторыі размяркоўваліся ў адпаведнасці з племянным прынцыпам. Кожнае племя атрымлівала ўласную вобласць, дзе асядала і стварала свае паселішчы. Аднак у выніку нерамяшчэння вялікай колькасці насельніцтва здаралася так, што на адной тэрыторыі асядалі некалькі плямёнаў.

Захоп значных тэрыторый выклікаў сур'ёзныя змены ў сацыяльнай структуры славянскіх плямёнаў. Памнажае свае багацці племянная вярхушка, якая атрымлівае большую частку здабычы — рабоў, жывёлу, каштоўнасці, найбольш урадлівыя землі. Усё гэта вядзе да яшчэ болынай сацыяльна няроўнасці.

У племянным асяроддзі найбольш вылучаўся правадыр, які абапіраўся на дружыну, што складалася з прафесійных воінаў. Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання - вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход

Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Славяне ў сваім развіцці таксама прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Ваенная дэмакратыя была прамежкавай прыступкай да стварэн-ня класавага грамадства. Гэта апошні з этапаў першабытнаабшчыннага грамадства, які папярэднічае ўзнікненню дзяржавы.

Такім чынам, перыяд першабытнаабшчыннага ладу быў часам, калі чалавек і грамадства зрабілі вызначальны крок у сваім развіцці: чалавек набыў сучасныя фізіялагічныя рысы, навучыўся вырабляць дасканалыя прылады працы і перайшоў ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі; з'явіліся мова, рэлігія, мастацтва; у нетрах першабытнага грамадства
ўзніклі першыя дзяржавы і цывілізацыі, дзе зарадзіліся і пачалі развівацца літаратура,гісторыя,права,архітэктура,усё, што з'яўляецца асновай сучаснай сусветнай цывілізацыі; у першабытны перыяд чалавек засяліў і асвоіў тэрыторыю Беларусі, якая стала адным з галоўных ачагоў фарміравання славянскай супольнасці.

Утварэнне Кіеўскай Русі – усходнеславянскай дзяржавы

У сучаснай гістарыяграфіі паняццем "Кіеўская Русь" абазначаюць ран-

нефеадальную дзяржаву ўсходніх славян IX — XII стст. Яна склалася на тэрыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху "з вараг у грэкі" – ад Балтыйскага мора да Чорнага. Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб'яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў "Куявы" (палітычны саюз плямёнаў палян, севяран і вяцічаў з цэнтрам у Кіеве) і "Славіі” (чудзь, славене, мера, крывічы з цэнтрам у Ноўгарадзе),

Важнай крыніцай, якая апавядае аб рассяленні ўсходніх славян і ўтварэнні старажытнаславянскай дзяржавы, з'яўляецца летапісны звод "Аповесць мінулых гадоў". Летапіс складзены манахам Нестарам у пачатку XII ст., які на падставе вядомых яму гістарычных звестак і паданняў расказвае аб існаванні ва ўсходніх славян шэрагу самастойных племянных княжанняў яшчэ да ўтварэння старажытнаславянскай дзяржавы. Паляне мелі сваё княжанне на чале з Кіем, " а в древлях (у драўлян) свое, в дреговичи свое, а словене свое в Новгороде, а другое на Полоте иже полочане". Племянныя княжанні былі папярэднікамі Кіеўскай Русі і ўяўлялі сабой пачатковую форму дзяржаўнасці на яе тэрыторыі. Некаторыя з племянных княжанняў захаваліся і ў час існавання гэтай дзяржавы. Напрыклад, мясцовыя княжацкія дынастыі захаваліся ў драўлян да сярэдзіны X ст., у вяцічаў і радзімічаў — да пачатку XI ст. Захоўвала сваю самабытнасць і незалежнасць Полацкая зямля.

У “Аповесці мінулых гадоў” утварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (так называлі скандынаваў, акія ў ІХ-XI стст. ажыццяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што варожыя плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі варажскага конунга (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? — 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак вялікакняжацкай дынастыі Рурыкавічаў.

Авапяданне летапісца Нестара аб запрашэнні варагаў на зямлю ўсходніх славян знайшло ў далейшым дастаткова супярэчлівую інтэрпрэтацыю гісторыкаў. Існуюць дзве асноўныя тэорыі паходжання Кіеўскай Русі: нарманская і антынарманская.

Прыхільнікі нарманскай тэорыі, якая была сфармулявана ў другой чвэрці XVIII ст. Г. Байерам, Г. Мілерам і А. Шлецарам, перабольшвалі ролю скандынаўскіх воінаў ва ўсталяванні дзяржаўнасці на Русі. Між тым дзяржава як прадукт унутранага развіцця не можа быць прыўнесена знадворку. Гэта працэс доўгі і складаны. Для ўзнікнення дзяржаўнасці неабходны адпаведныя ўмовы: маёмаснае расслаенне, зараджэнне племянной знаці, узнікненне дружын і г. д. Даволі спрэчным з'яўляецца аргумент нарманістаў аб тым, што варажскі князь Рурык быў запрошаны з братамі Сіневусам і Труворам, аб факце існавання якіх гісторыя больш нічога не паведамляе. Як лічаць некаторыя даследчыкі, была дапушчана памылка праз неразуменне фразы: "Рурык прыйшоў са сваякамі і дружынай". На старажытнашведскім яна гучыць так: "Рурык прыйшоў са сваякамі (сіне хус) і дружынай (тру вор)”. Вынікам гэтай памылкі стала з'яўленне неіснуючых імёнаў Сіневус і Трувор.

Антынарманісты даказваюць абсалютную самабытнасці славянскай дзяржаўнасці, адмаўляюць ролю скандынаваў з палітычных працэсах. Аднак нельга поўнасцю адмаўляць ролі варагаў у станаўленні Кіеўскай Русі. Большасць спецыялістаў прызнала, што Рурыкавічы і сама назва "Русь" скандынаўскага паходжання. Не трэба і пераболынваць гэтай ролі. Вядома, што пэўны тып дзяржаўнасці ва ўсходніх славян склаўся ўжо ў даваражскі перыяд.

Паводле некаторых іншамоўных крыніц IX — XI стст. назва "Русь" ахоплівае амаль усю ўеходнеславянекую тэрыторыю. Аднак гэта назва не была этнонімам усіх усходніх славян. Этнічна гэта слова спачатку азначала толькі варагаў.

Летапісец сведчыў: "И от тех варяг прозвася Руская земля". Першапачаткова паняцце "русь" азначала толькі дружыну князя, яго "рыцарства" і адміністрацыю, а "Руская зямля", "Русь" – падуладную ім тэрыторыю, дзяржаву. У геаграфічным сэнсе з X ст, так называліся землі Сярэдняга Падняпроўя з га-радамі Кіевам, Чарнігавам і ІІераяславам. Гэты тэрмін часта выкарыстоўвалі арабскія і грэчаскія аўтары ў дачыненні да ўсіх усходне-славянскіх народаў дзеля таго, каб адрозніваць іх ад іншых славян. Акрамя таго, увесь усходнеславянскі свет яны атаясамлялі з самым моцным княствам — Кіеўскім, якое называлася "Руссю". Полацк, Смаленск, Ноўгарад і шэраг іншых гарадоў усходніх славян яшчэ не лічы-ліся "Руссю" ў летапісах XII ст. Напрыклад, "Аповесць мінулых гадоў" нават проціпастаўляе "Рускай зямлі" ІІолацкую і Смаленскую. У пісьмовых крыніцах асноўнае насельніцтва тагачаснай Беларусі да сярэдзіны другой паловы XII ст. мае племянныя назвы: найменне "дрыгавічы" ў летапісах выкарыстоўвалася да 1149 г., крывічы — да 1162 г., радзімічы — да 1169 г.

На доўгі час ў гістарыяграфіі замацавалася тэорыя старажытнарускай народнасці. Згодна з ёй, у Кіеўскай Русі сфарміраваўся адзіны ўсходнеславянскі этнас, які быў раздзелены пазней палітычнымі межамі на ўкраінцаў, беларусаў і велікарусаў.

Існуе думка, што адзінай этнакультуры на Русі ў XI — XII стст. не бы-ло. У этнічным плане імперыя Рурыкавічаў была вельмі неаднародная. Яе насялялі акрамя ўсходніх славян балты, угра-фіны і народы цюркскага паходжання. Простая мова жыхароў розных гарадоў адрознівалася. Напрыклад, мова жыхароў Ноўгарада, мяркуючы па берасцяных граматах, у XI ст. істотна адрознівалася ад мовы кіяўлян. У культурным сэнсе Кіеўская Русь уключала ў сябе вялікі комплекс лакальных культур.

У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег з дружынай, які княжыў у Ноўгарадзе, рушыў на Кіеў, перамог варагаў Аскольда і Дзіра і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. Так была аб'яднана Русь паўночная з паўднёвай (Кіеўскай). Пасля таго Алег заняў Смаленск і Любеч, падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева на некаторы час трапіў і Полацк. Дзяржава, створаная Алегам, была своеасаблівым палітычным утварэннем. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым і трымалася выключна на сіле зброі. Пры пераходзе ўлады ад аднаго князя да другога асобныя плямёны, як правіла, адмаўляліся падпарадкоўвацца новаму князю і іх патрэбна было зноў заваёўваць. Так, пасля смерці Алега драўляне паўсталі супраць Кіева, і Ігару спатрэбілася зноў пакарыць іх і абкласці данінай.

Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напа-лову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацавадь сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X стагоддзе.

Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і насадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. ІІры Улазіміру было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформы. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі практычныя меркаванні князя.

З усіх суседніх дзяржаў толькі Візантыя мела ўнутраную стабіль-насць і вяла паспяховую знешнюю палітыку. Акрамя таго, грэчаская цар-ква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежаваную ўладу імператара, з'яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, па-колькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкава-насць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.

 

7. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў

Гісторыя народаў і дзяржаў сучаснай Еўропы пачалася ў эпоху, якая ўмоўна вызначаецца ў гістарычнай літаратуры як Сярэднявечча. Тэрмін "сярэднія вякі" быў упершыню выкарыстаны італьянскімі гуманістамі ў XV ст. для абазначэння перыяду паміж класічнай старажытнасцю і іх часам. У заходняй гістарыяграфіі ніжняй мяжой Сярэдніх вякоў таксама традыцыйна лічыцца V ст. н. э. — па-дзенне Заходняй Рымскай імперыі, а верхняй — XV ст. (пачатак Вя-лікіх геаграфічных адкрыццяў).

У развіцці заходнееўрапейскага грамадства вылучаюць тры этапы:

1) ранняе Сярэднявечча (V-X стст); у гэты перыяд ідзе працэс фарміравання асноўных саслоўяў, якія былі характэрны для Сярэднявечча.

2) высокае Сярэднявечча (XI-XIII ст.); час максімальнага развіцця сярэднявечных інстытутаў;

3) позняе Сярэднявечча (XIV-XV стст.); узнікненне крызісных з'яў, пачатак фарміравання новага капіталістычнага грамадства.

Гэты падзел у значнай ступені ўмоўны. Аднак прыведзеная перыядызацыя дазваляе высветліць асноўныя змены, якія адбываліся ў заходнееўрапейскім грамадстве ў залежнасці ад этапу.

Усяму перыяду Сярэднявечча ўласцівы наступныя найбольш важныя рысы:

перавага аграрнага сектара над гандлёвым і прамысловым; аснову эканомікі складала сельская гаспадарка;

панаванне натуральнай гаспадаркі, слабае развіццё таварна-грашовых адносін; нязначная роля гарадоў;

моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць);

іерархічная структура грамадства, сістэма васалітэту;

панаванне буйной зямельнай уласнасці, якая знаходзілася ў руках класа феадалаў, умоўны характар феадальнай уласнасці на зямлю;

своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах;

карпаратыўны характар сярэднявечнага грамадства;

адпаведная ментальнасць людзей, характар грамадскага светапогляду, жорстка звязаны з ім пэўны ўклад жыцця;

ідзе працэс фарміравання нацыянальных дзяржаў, якія існуюць у выглядзе манархій як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных.

У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі аснову антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то сярэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.

Найбольш важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феадальная ўласнасць на зямлю. Фарміраванне яе адбывалася двума шляхамі: па-першае, шляхам канцэнтрацыі зямлі ў руках вярхушкі абшчыны, якая ўжо выступае як частка класа феадалаў; па-другое, шляхам зямельных падараваыняў каралём або іншымі буйнымі землеўладальнікамі феадаламі сваім прыбліжаным. Спачатку ўчастак зямлі (бенефіцый) даваўся толькі пры ўмовах нясення службы і на час службы. ІІаступова правы васалаў на падараваныя ім землі пашыраліся, паколькі сыны многіх васалаў працягвалі служыць сеньёру свайго бацькі. Акрамя таго, васалы, як правіла, былі вернымі і адданымі свайму валадару. Адданасдь цанілася дорага і бенефіцый усё часцей станавіўся амаль поўнай уласнасцю васалаў, пераходзячы ад бацькі да сына. Зямля, якая перадавалася па спадчыне, называлася лен, або феод, уласнік феода - феадал, а ўся сістэма гзтых грамадска-эканамічных адносін — феадалізм, Бенефіцый становіцца феодам да IX-XI стст. Гэты шлях станаўлення феадальных адносін ясна прагледжваедца на прыкладзе Франкскай дзяржавы, якая аформілася ў VI ст.

У Сярэднявеччы фарміруюцца таксама два асноўныя класы феадальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) - уласнікі зямлі; 2) сяляне - трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне. Асабіста-свабодныя сяляне маглі па свайму жаданню пакінудь гаспадара, адмо-іцца ад сваіх зямельных трыманняў. Яны плацілі фіксаваныя натуральныя і грашовыя падаткі і выконвалі пэўныя работы ў гаспадарцы свайго гаспадара. Залежныя сяляне абкладаліся адвольнымі падаткамі, не карысталіся свабодай перамяшчэння. Да канца перыяду ранняга Сярэднявечча ўсе сяляне мелі гаспадара. Феадальнае права не прызнавала існавання проста свабодных і ні ад каго не залеж людзей.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Перыяд IX- першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады — абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі належала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі наёй, эксплуатаваліся вялікім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай.

Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і царкоўнае.

Непазбежным вынікам з'яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Згодна свайму гаспадарчаму і прававому налажэнню, сяляне-смерды падзялаліся на дзве асноўныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З'яўленне катэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянс- кай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў з другога.

Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчыныы ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні абшчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгуляваліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну, дапамагала будаваць або аднаўляць жыллё і г.д. На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай з'явай. Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства.

Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У IX першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад працы, спосабаў апрацоўкі зямлі. На змену падсечна-агнявому земляробству прыйшло ворыўнае. Асноўнай прыладай працы земляробаў стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай – наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі земляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садаводствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі сяляне займаліся рознымі падсобнымі і хатнімі промысламі. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Беларусі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспа-даркі. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі не менш чым 16 спецыяльнасцей. У IX-X стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа, Развіваліся выраб скур, футра, апрацоўка каменя, дрэва, косці; ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамёстваў.

З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк (862), Тураў (980), Брэст (1019), Віцебск (1021), Мінск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўзнікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або памежныя крэпасці. Горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзяцінца (града) і рамесна-гандлёвага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі.

Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала пе-радумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадаваліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.

У IX–XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходне славянскімі краінамі. Важнае значэнне для развіцця гандлюў IX-XI стст. меў водны шлях "з вараг у грэкі", які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходне-славянскія землі паміж сабой. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

Такім чынам, у IX- першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Ёўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін; узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.

 

8. Палітычны лад Кіеўскай Русі.

У Кіеўскай Русі склалася сістэма кіравання дзяржавай, у многім падобная да заходняга інстытута васалітэту, які ўключаў паняцце свабоды, аўтаноміі васалаў. Так, баяры – вышэйшы слой грамадства з'яўляліся васаламі князя і былі абавязаны служыць у яго войску. У той жа час яны заставаліся поўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі васалаў менш знатных.

На чале дзяржавы стаяў вялікі князь кіеўскі. Адяго імя заключаліся дагаворы Русі з іншымі краінамі, яго ўлада была вярхоўнай. Вялікі князь кіраваў тэрыторыяй пры дапамозе савета (Баярскай думы), у які ўваходзілі старэйшыя дружыннікі - мясцовая знаць, прадстаўнікі гарадоў, часам духавенства. На савеце як дарадчым органе пры князю вырашаліся найважнейшыя дзяржаўныя пытанні: выбранне князя, аб'яўленне вайны і міру, заключэнне дагавароў, выданне законаў, разгляд шэрагу фінансавых і судовых спраў і інш. Баярская дума сімвалізавала права і аўтаномію васалаў і валодала правам "вета". Малодшая дружына, як правіла, у савет князя не ўваходзіла. З удзелам князёў, знатных баяраў і прадстаўнікоў гарадоў збіраліся і феадальныя з'езды. На іх разглядаліся пытанні, якія закраналі інтарэсы ўсіх княст-ваў. Фарміраваўся апарат кіравання, які ведаў судаводствам, зборам падаткаў. Відавочна, што мясцовая земляробчая знаць у спалучэнні з вышэйшым слоем княжацкай дружыны складала тое асяроддзе, якое разам з князем кіравала дзяржавай.

Фактычна дзяржаўны лад трымаўся на дагаворы паміж князем і народным сходам (вечам). Склад веча быў дэмакратычны. Усё дарослае мужчынскае насельніцтва... адабрэннем або пярэчаннем прымала найважнейшыя рашэнні па пытаннях вайны і міру, распараджалася княжацкім прастолам, фінансавымі і зямельнымі рэсурсамі, санкцыяніравала грашовыя зборы, абмяркоўвала заканадаўства і г. д.

Важнай асаблівасцю Кіеўскай Русі, якая склалася ў выніку пастаяннай знешняй небяспекі, стала ўсеагульнае ўзбраенне народа. Яно было арганізавана па дзесятковай сістэме (сотні, тысячы). У гарадскіх цэнтрах існавалі тысяцкія — кіраўнікі ваеннага гарадскога апалчэння. Менавіта народнае апалчэнне часта вырашала вынікі бітвы. Падпарадкоўвалася яно не князю, а вечу. Але як практычны дэмакратычны інстытут яно ўжо ў XI ст. паступова страчвае кіруючую ролю, захаваўшы сваю моц на некалькі стагоддзяў толькі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Пскове і іншых гарадах.

Асноўную ячэйку грамадскага ладу Русі складала абшчына — замкнёная сацыяльная сістэма, якая павінна была арганізоўваць усе віды дзейнасці чалавека — працоўную, абрадавую, культурную. Яна абапіралася на прынцыпы калектывізму і ўраўняльнасці, з'яўлялася калектыўным уласнікам зямлі і ўгоддзяў. Сваё ўнутранае жыццё абшчына арганізоўвала на прынцыпах прамой дэмакратыі (выбарнасці, калектыўнага прыняцця рашэнняў).

У X-XII стст. у Кіеўскай Русі складваецца буйное прыватнае землеўла-данне. Яно магло быць княжацкае, баярскае, манастырскае або царкоўнае. Сяляне, якія жылі на зямлі, не толькі плацілі даніну дзяржаве, але і станавіліся пазямельна залежнымі ад феадала (баярына), выплачваючы яму за карыстанне зямлёй натуральную рэнту або адпрацоўваючы паншчыну. Аднак значную колькасць жыхароў па-ранейшаму складалі не залежныя ад баяр сяляне-абшчыннікі, якія плацілі даніну на карысць дзяржаве, г. зн. вялікаму князю.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага ладу Кіеўскай Русі знайшлі адлюстраванне ў "Рускай праўдзе" — зборы старажытна-рускага феадальнага права.

Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У IX ст. на чале дзяржавы паранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве, на Валыні). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.

Адзнакі нетрываласці дзяржаўнага адзінства выявіліся яшчэ пры Ула-дзіміры. Яго сын Яраслаў, які правіў у Ноўгарадзе, абапіраючыся на наўгародскіх баяр, перастаў плаціць даніну вялікаму князю кіеўскаму.

Пасля смерці Уладзіміра ў Кіеве пачаў княжыць яго сын Святаполк, які распачаў упартую барацьбу з Яраславам. Яраслаў, які быў падтрыманы наўгародскімі гараджанамі, нанёс Святаполку паражэнне і заняў Кіеў. ІІры Яра-славе (каля 978— 1054), які потым быў названы Мудрым, Русь дасягнула піка сваёй магутнасці, была абаронена ад печанежскіх набегаў. У гады яго княжання ў Кіеве быў ўведзены грандыёзны 13-ці купальны Сафійскі сабор, заснаваны Пячорскі манастыр. Шырока праводзілася навучэнне пісьмен-насці, перапіска і пераклад кніг з грэчаскай на рускую мову, у Сафійскім саборы было ўладкавана кнігасховішча. З імем Яраслава звязваюць складанне "Русской правды". Пры ім упершыню ў 1051 г. кіеўскім мітрапалітам ста-новіцца не візантыйскі, а рускі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік Іларыён.

Старажытнаславянская дзяржава была адной збуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Барацьба Русі з набегамі качэўнікаў мела вялікае значэнне для бяспекі краін як Сярэдняй Азіі, так і Еўропы. Кіеўская Русь падтрымлівала палітычныя, гандлёвыя і культурныя сувязі з Чэхіяй, Польшчай, Венгрыяй і Балгарыяй, мела дыпламатычныя адносіны з Візантыяй, Германіяй, Нарвегіяй і Швецыяй, наладжвала кантакты з Францыяй і Англіяй.

Аб міжнародным прызнанні дзяржавы сведчаць таксама шырокія дына-стычныя сувязі паміж кіеўскім і еўрапейскімі кіруючымі дамамі. Так, вялікі князь кіеўскі Яраслаў Мудры быў жанаты на шведскай прынцэсе, а яго дачка Ганна была замужам за французскім каралём, дачка Лізавета — за венгерскім каралём, дачка Анастасія была жонкай нарвежскага караля. Яго сын Усевалад стаў зяцем візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха, таму ўнук Уладзімір атрымаў прозвішча Манамах.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.017 сек.)