АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

ПРЫЗНАЧЭННЕ ДОГЛЯДУ I РЭКАНСТРУКЦЫI

Читайте также:
  1. ВІДПОВІДІ на тести по ДОГЛЯДУ ЗА ХВОРИМИ
  2. Догляду за пацієнтами (виконання медичних маніпуляцій)
  3. ЗАВДАННЯ ПО ДОГЛЯДУ ЗА ХВОРИМИ ДЛЯ МОДУЛЬНОГО КОНТРОЛЮ.
  4. ЗАВДАННЯ ПО ДОГЛЯДУ ЗА ХВОРИМИ ДЛЯ МОДУЛЬНОГО КОНТРОЛЮ.
  5. ЗАВДАННЯ ПО ДОГЛЯДУ ЗА ХВОРИМИ ДЛЯ МОДУЛЬНОГО КОНТРОЛЮ.
  6. Загальні принципи косметичного догляду
  7. ЗМІСТОВИЙ МОДУЛЬ 1. СТРУКТУРА ТА ОСНОВНІ ЗАВДАННЯ ДОГЛЯДУ ЗА ХВОРИМИ В ЗАГАЛЬНІЙ СИСТЕМІ ЛІКУВАННЯ ХВОРИХ ТЕРАПЕВТИЧНОГО ПРОФІЛЮ
  8. КОНТРОЛЬНІ ПИТАННЯ ДЛЯ ПІДСУМКОВОГО КОНТРОЛЮ ПО ДОГЛЯДУ ЗА ХВОРИМИ
  9. Організація догляду за хворими з анаеробною інфекцією
  10. Особливості догляду за хворими пневмонією.
  11. Особливості організації догляду за хворою дитиною та забезпечення її фізіологічних потреб в залежності від віку
  12. По догляду в стаціонарних відділеннях лікарні

Лесаводчыя і тэхніка-эканамічныя абмежаванні на догляд. Агульныя: 1. Па віду земляў – разглядаюцца толькi занятыя лесам i несамкнёныя л/к (у гр. 3 таксацыйнага попісу – ТП – ёсць формула саставу); 2. Па групе ўзросту – не аналізуюцца спелыя і перадспелыя (старэй за ўзрост у экспертнай табл.); 3. Па банітэце (гр. ТП) – не прызначаюцца дрэвастоі 5 і ніжэй банітэту. Прыватныя – па некаторых відах высечак: 1. У РВ і ВСВ не прызначаюцца дрэвастоі з гіграто-памі 4–5 (гр. ТП + с. метадычнага дапаможніка – МД – 2001 г.); 2. У РВ не прызначаюцца ўчасткі плошчай менш за 0,5 га; 3. У ВСВ па наяўнасці сухастою не праектуюцца выдзелы з запасам суха-стою менш за 10 м3/га (Запас сухастою з гр. 20 павялічыцьу 10 разоў і дзяліць на плошчу выдзела).

Праектаванне віду догляду(прынцып): выконваеццадля кожнага выдзела асобна – пасля ўлiку агульных абмежаванняў – у залежнасці ад стану дрэвастоя (саставу, узросту, паўнаты, наяўнасці пашкоджанняў і сухастою) адпаведна з дзейнымі ведамаснымі інструкцыямі (Правила рубок, Санитарные правила, Наставление по лесовосстановлению – абагульнены ў экспертнай табл.). Паслядоўнасць праектавання: с пачатку (па экспертнай табл.) аналiзуецца неабходнасць 1) рэканструкцыi на сухадолах(нямэтавая пераважная парода маладнякоў да 20 год або нiзкая паўната сярэднеўзроставых (0,3–0,4) цi нiзкая таварнасць – 2–3 кл. тав. – пры любым узросце і пародзе), тады 2) звычайнага догляду ў залежнасцi ад пераважнай пароды, групы саставу i паўнаты; калi няма патрэбы ў такім, разглядаецца мэтазгоднасць 3) выбарковай санiтарнай высечкi на сухадолах(па сухастою звыш нормы або пашкоджаннях); як і гэтага ня трэба, 4) ніякі догляд не праектуецца.

Табліца 4.4Ведамасць догляду і рэканструкцыі (прыклады запаўнення чарнавіка)

Кв / выдзел Пл., га Састаў (узрост), іншыя асаблівасці Гр. са-ста-ву Б ТЛ П М Гасп-сек-цыя
агульны сухастой высяканы
% м3
                   
    1. АСВ              
59/2 1,2 н/с л/к / 10Е(5)   1/кіс 90 (0,7)     Е
    ест. взб. 8Ас2Б(5) С   0,4 10      
    3. ПРЖ              
123/14 8,2 л/к/ 5Е2С1Д1Б1Ас(35) Ч 1/кіс 0,9 2460/40   369/40 Е
60/1 2,8 6Ас2Б1Д1Е(25) М 1/кіс 0,9 840     Ас
11/32 3,2 10Б(25) С 1а/ар 0,8 480     Б
    пдр 10Е(15), 2 м, 4 т.     (0,4)        
    5. РВ              
12/6 2,4 10С(25), 2 кл.тав. 3/вер 0,7 170/10   170/10 С
  4,1 9Б1С(5) 1/ар 0,8 80     Б
  1,5 8Е2Б(45) 1/кіс 0,3 150     Е
    6. ВСВ              
12/5 5,0 10С(55), рак-серанка 15% 2/чар 0,6 900/30   63/30 С
15/24 1,8 10Е(50) 1/чар 0,7 720/20 –/20 Е

Для двухярусовых дрэвастояў від догляду вызначаюць па ўзросце больш высокага (мяккалісцевага) яруса. Дастатковасць падросту пад полагам, каб лічыць нямэтавыя дрэвастоі складанымі – с. 106 ДМ, не менш за 2 тыс. шт./га. Паўната для дастатковага падросту прымаецца з разлiку столькi дзесятых, сколькi тысяч на 1 га: 2 тыс. шт.=0,2 Працэнт прыжывальнасці несамкнёных культур для атрымання паўнаты перамнажаць на 0,08: 90×0,08≈0,7. Плюсавога дамешку ва ўсіх формулах саставу не пісаць!

Хатняе заданне: 1. Выканаць табл. 4.4 – калi ў таксацыйным попiсе будзе менш за два выдзелы рэканструкцыi або прызначаны ў высечку запас па санвысечках меншы за 300 м3, дапісаць характарыстыкі, арыентуючыся на прыклады табл. 4.4. Для рэканструкцыі знайсцi ў попісе непрызначаны ў іншы догляд выдзел маладнякоў або сярэднеўзроставых сасны або елкi плошчай не менш за 2 га, пажадана з невялiкай паўнатой i пішыце, што гэты дрэвастой 2–3 класа таварнасці. Для ВСВ дапішыце ў выдзел з дастатковай паўнатой запас сухастою і (або) пашкоджанне ракам-серанкай або каранёвай губкай. Звесткі табл. 4.4 узгоднiць на кансультацыі, тады начыста перапiсаць (перадрукаваць) i падсумаваць плошчы гр. 2 i выбiраны запас гр. 9 для кожнага віду догляду ў межах кожнай секцыі.


Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)