|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
МЯЦЕЛІЦА - 2015
1. Палажэнне аб Конкурсе выканаўцаў беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА -2015” (далей – Палажэнне) устанаўлiвае парадак арганiзацыi i правядзення Конкурсу выканаўцаў беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА – 2015” (далей – Конкурс). 2. Арганізатары Конкурсу: Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі, Беларускі фонд культуры, Школа традыцыйнага мастацтва гурта GUDA (далей – арганiзатары конкурсу) 3. Конкурс праводзіцца ў мэтах захавання, падтрымкі, актуалізацыі і папулярызацыі беларускай народнай танцавальнай культуры сярод моладзі і дарослых, стварэння ўмоваў для пераймання узораў традыцыйнага танца ад носьбітаў мастацкіх традыцый старэйшага ўзросту. 4. Тэрміны правядзення Конкурсу: 8 лютага 2015 года. 5. Месца правядзення: г.Мінск, вул. Старавіленкі тракт, 41, Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі. 6. Удзельнікі Конкурсу: 6.1 танцавальныя пары і салісты, якія вывучаюць і выконваюць беларускія народныя танцы самастойна або ў складзе танцавальных клубаў, фальклорных калектываў, этнаграфічных суполак, зарыентаваных на вывучэнне, засваенне і ўзнаўленне народных харэаграфічных традыцый, і якія не маюць прафесійнай харэаграфічнай адукацыі; 6.2 падзяляюцца на тры ўзроставыя групы (узроставая група танцавальнай пары вызначаецца па ўзросту партнёра): Юнацкая –– ад 15 да 20 год; Сярэдняя (асноўная) –– ад 21 да 50 гадоў; Старэйшая –– ад 51 года. 7. Кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзенню Конкурсу ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт (далей – аргкамiтэт) (Дадатак 3). 8. Аргкамiтэт: 8.1. уносiць на разгляд арганізатараў і фундатараў конкурсу прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне конкурсу i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў; 8.2. разглядае i зацвярджае: патрабаванні і праграму правядзення конкурсу; склад экспертнай рады (журы) конкурсу (3–5 чалавек) і лікавай камісіі; спiс удзельнiкаў конкурсу; узоры ўзнагарод удзельнікаў. 8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi конкурсу; 8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу. 9. Для ўдзелу ў Конкурсе танцавальныя пары дасылаюць заяўкi (Дадатак 2) у электронным ці папяровым выглядзе да 1 лютага 2015 года на адрас сакратара аргкамітэту Кацярыны Шэйка, kat-shejko@yandex.ru; 220140, г. Мінск, Ляшчынскага, дом 15,кв.11. 10. Конкурсныя выступленнi танцавальных пар ацэньваюцца экспертамі шляхам адкрытага ці закрытага галасавання па сістэме балаў. 11. Патрабаваннi да конкурснай праграмы ўдзельнiкаў: танцавальныя пары прадстаўляюць згодна рэпертуару розныя варыянты беларускіх народных побытавых танцаў з захаваннем этнаграфічнай дакладнасці (Дадатак 1); касцюмы ўдзельнікаў ўяўляюць сабой шматлікія варыянты беларускіх традыцыйных народных строяў; выступленне танцавальных пар ажыццяўляецца пад акампанемент народных музычных інструментальных ансамбляў традыцыйнага складу. 12. Крытэрыямi ацэнкi выступоўцаў з'яўляюцца: веданне конкурснага рэпертуару ў поўным аб’ёме (Дадатак 1; адпаведнасць беларускім танцавальным традыцыям; узровень выканальніцкага майстэрства з дэманстрацыяй рэгіянальных адметнасцяў; майстэрства iмправiзацыi. 13. Па выніках Конкурсу танцавальным парам уручаюцца Дыпломы ўдзельнікаў, спецыяльныя Дыпломы за 1-е, 2-е і 3-е месца ў кожнай узроставай групе, і Дыпломы пераможцаў ў асобных конкурсах. 14. Экспертная рада пакідае за сабой права: вызначаць не ўсе месцы; пры роўнасці балаў прызначаць дадатковыя выступы пар; дзяліць месцы сярод удзельнікаў; прысуджаць спецыяльныя дыпломы; пры неабходнасці, пераразмяркоўваць пары паміж узроставымі групамі. 15. Арганізатары конкурсу прадстаўляюць права юрыдычным і фізічным асобам: – заахвочваць (узнагароджваць) пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу прызамі; – прапаноўваць намінацыі конкурсу пасля ўзгаднення з арганізатарамі конкурсу і вызначаць пераможцаў у іх. Прызы і падарункі перадаюцца прадстаўнікамі адзначаных юрыдычных і фізічных асоб пераможцам (удзельнікам) у час конкурсу, адведзены для ўзнагароджання. Дадатак 1 Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |