АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Адукацыя, навука, культура

Читайте также:
  1. Адукацыя і культура.
  2. Адукацыя і культура.
  3. Адукацыя, навука, культура.
  4. Ведическая культура.
  5. Інформаційне суспільство. Інформаційна культура. Інформаційна безпека
  6. Інформаційне суспільство. Інформаційна культура. Інформаційна безпека
  7. Інформаційне суспільство. Інформаційна культура. Інформаційна безпека
  8. Інформаційне суспільство. Інформаційна культура. Інформаційна безпека
  9. Кастельс М. Информационная эпоха: экономика, общество и культура. М.: Государственный университет высшая школа экономики. 2000.
  10. Крито-Мікенська та давньогрецька культура.
  11. Культура.

На працягу разглядаемага перыяду адбывалася аднаўленне сеткі адукацыйных устаноў, разбуранай падчас вайны. У 1950 г. у БССР налічвалася 11767 агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася каля 1,5 млн. вучняў. Характэрнымі тэндэнцыямі гэтага перыяду з’яўляліся:

- павелічэнне ўдзельнай вагі сямігадовых і сярэдніх школ; да сярэдзіны 1950-гг. было ў асноўным рэалізавана ўсеагульнае сямігадовае навучанне;

- паляпшэнне якасці настаўніцкіх кадраў (колькасць настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй павялічылася за 1944 – 1955 гг. з 20% да 50%);

- русіфікацыя школьнай адукацыі (так, калі ў Мінску ў 1944 г. з 28 школ 14 былі беларускамоўнымі, то ў 1952 г. толькі 9 з 46 школ);

- узмацненне сувязі навучання з прапагандай сталінісцкай ідэалогіі.

Адбывалася развіццё прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Колькасць тэхнікумаў і вучылішчаў за 1944 – 1955 гг. павялічылася з 66 да 123; колькасць асоб з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй дасягнула к 1957 г. 131 тыс. чалавек. Ішло паступовае развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі. Колькасць асоб з вышэйшай адукацыяй у БССР павялічылася за 1941 – 1957 гг. з 27,7 тыс. да 83,5 тыс. чалавек.

У складаных умовах аднаўлялася дзейнасць навуковых устаноў. У 1950 г. у БССР працавала 77 навуковых устаноў, з іх 28 – у Акадэміі навук. Усяго ў 1954 г. у БССР працавала 4,1 тыс. навуковых работнікаў, з іх 125 дактароў і 1354 кандыдаты навук. З’яўленне новых галін гаспадаркі ў пасляваенны час прывяло да развіцця разам з традыцыйнымі ў Беларусі галінамі навук – сельскагаспадарчымі, сацыяльна-гуманітарнымі – фізікі, хіміі, матэматыкі, тэхнічных навук.

У той жа час істотным тормазам для развіцця навукі з’яўляўся жорсткі партыйна-дзяржаўны ідэалагічны кантроль і рэпрэсіі ў дачыненні навукоўцаў. Пры гэтым ідэалогія марксізму-ленінізму распаўсюджвалася не толькі на грамадскія, але і на прыродазнаўчыя навукі. Так, была абвешчана ілжэнавукай генетыка; у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук у 1947-1948 гг. ліквідаваны адпаведны аддзел, а дзеячы дадзенай навуковай дысцыпліны звольнены, у тым ліку прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак.

У найбольшай ступені кантроль таталітарнага рэжыму праяўляўся ў мастацкай культуры, дзе працягваў далейшае развіццё стыль “сацыялістычнага рэалізму”.

Літаратурныя творы разглядаемага перыяду вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу, усхваленнем І. Сталіна. Галоўнай тэмай беларускай літаратуры становяцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак іх адлюстраванне з’яўлялася павярхоўным, героіка-парадным. Творчасць беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і драматургаў падлягала строгай цэнзуры. Найбольш значнымі прадстаўнікамі беларускай мастацкай літаратуры гэтага перыяду былі К. Крапіва, А. Куляшоў, М. Лынькоў, І. Мележ, М. Танк і інш. У той жа час шматлікія беларускія літаратары былі рэпрэсіраваны ў другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. (А.Александровіч, Л. Геніюш, С.Грахоўскі, А.Звонак, С.Шушкевіч і інш.).

Паступова развівалася ў БССР у гэты перыяд тэатральнае мастацтва. Аднавілі пасля вайны сваю дзейнасць Беларускі драматычны тэатр імя Я. Купалы, Беларускі дзяржаўны тэатр імя Я. Коласа, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета БССР і інш. Аднак разам з тым адчуваўся значны ўціск таталітарнага рэжыму. Калі ў 1945 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У тэатральнай сферы праводзілася кампанія “ачышчэння” рэпертуару ад замежных твораў. Узмацнілася цэнзура над рэпертуарам тэатральных пастановак.

Пасля завяршэння вайны назіраецца развіццё музычнага мастацтва. Пачалі функцыянаваць оперны тэатр, кансерваторыя, Белдзяржэстрада, Дзяржаўны народны аркестр БССР, Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР. У 1952 г. створаны Дзяржаўны народны хор БССР на чале з Г. Цітовічам. У сімфанічнай і інструментальнай музыцы атрымалі вядомасць кампазітары М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Глебаў, Дз. Лукас, Р. Пукст, Я. Цікоцкі і інш.

У жывапісе разглядаемага перыяду стыль “сацыялістычнага рэалізму” праявіўся перадусім у стварэнні карцін, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны (В. Волкаў, І. Давідовіч, Я. Зайцаў, В. Хрусталёў, Я. Ціхановіч і інш.), індустрыяльна-калгаснаму будаўніцтву (Г. Бржазоўскі, К. Касмачоў і г.д.). Значнае месца займае таксама пейзажны жанр (В. Бялыніцкі-Біруля, Д. Дурчын, В. Кудрэвіч, В. Цвірка і інш.).

Скульптурнае мастацтва пасляваеннага перыяду адзначаецца стварэннем ансамбляў, кампазіцый, груп і бюстаў, вытрыманых у духу “сацыялістычнага рэалізму”. Сярод найбольш вядомых скульптараў гэтага часу варта адзначыць З. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава, С. Селіханава і інш.

Пасляваенная архітэктура адзначаецца манументалізмам (кампазіцыі праспекта Ф. Скарыны, Прывакзальнай плошчы). Пануе так званы імперскі стыль – сталінскі ампір.

Такім чынам, у 1930-я гг. ва ўмовах паскоранай мадэрнізацыі грамадства назіраўся працэс развіцця адукацыі, навукі і розных галін культуры. Разам з тым усталяванне таталітарнага рэжыму істотным чынам тармазіла дадзены працэс у выніку правядзення масавых рэпрэсій супраць інтэлігенцыі, а таксама жорсткага дзяржаўнага кантролю ў духоўнай сферы жыцця грамадства.

Асноўныя паняцці:

Аднаўленне эканомікі, буйная цяжкая прамысловасць, рэпарацыі, Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, “зборачны цэх”, калектывізацыя ў Заходняй Беларусі, Камуністычная партыя Савецкага саюза, Камуністычная партыя Беларусі, культ асобы І. Сталіна, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Міністэрства замежных спраў, “халодная вайна”, рэпатрыяцыя, Цэнтр беларускага вызваленчага руху, Саюз беларускіх патрыётаў, сталінскі ампір.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Якія тэрытарыяльныя змены адбыліся ў БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны? Падумайце, чым можна патлумачыць гэтыя змены?

2. Якія этапы можна вылучыць ў пасляваенным аднаўленні эканомікі БССР? У чым спецыфіка гэтых этапаў?

3. Якія структурныя змены адбыліся ў прамысловасці БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе? Дайце кароткую характарыстыку.

4. Ахарактарызуйце матэрыяльнае становішча працоўных у прамысловасці ў пасляваенны перыяд.

5. Укажыце, у чым выяўлялася спецыфіка аднаўлення сельскай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд? Вызначце асноўныя прычыны маруднага развіцця сельскай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд?

6. Паспрабуйце даць агульную характарыстыку сацыяльна-эканамічнага і прававога становішча калгаснікаў у БССР у другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. Падумайце, ці можна вызначыць працу калгаснікаў як паднявольную?

7. Калі была праведзена калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходняй частцы БССР? Параўнайце яе з калектывізацыяй на ўсходзе БССР у 1930-я гг.

8. Паспрабуйце растлумачыць, чаму бальшавіцкія ўлады ў пасляваенны перыяд галоўнай задачай ставілі аднаўленне прамысловасці і значна менш увагі надавалі развіццю сельскай гаспадаркі?

9. Якія з’явы сведчаць пра ўмацаванне таталітарнага рэжыму ў БССР у пасляваенны перыяд? Дайце кароткую характарыстыку.

10. Якія асноўныя рысы характарызуюць дзейнасць камуністычнай партыі ў БССР у пасляваенны перыяд? Якую ролю выконвала партыя ў сістэме ўлады?

11. Падумайце, чаму сталінскія ўлады пры прызначэнні на вышэйшыя пасады партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў БССР не аказвалі даверу мясцовым кадрам, а накіроўвалі чыноўнікаў з іншых саюзных рэспублік?

12. Калі БССР пачынае выступаць у якасці суб’екта міжнароднай палітыкі? У чым гэта адлюстоўвалася?

13. Падумайце, ці можна разглядаць БССР як самастойны суб’ект міжнароднай палітыкі? Чаму кіраўніцтва СССР выступіла ў сярэдзіне 1940-х гг. за наданне ўраду БССР знешнепалітычных функцый?

14. Дайце кароткую характарыстыку рэпатрыяцый, праводзімых у БССР у пасляваенны перыяд. Чым можна патлумачыць вялікую колькасць асоб, якія выехалі з БССР у Польшчу ў 1944 – 1948 гг.?

15. Дайце агульную характарыстыку палітычных рэпрэсій сталінізму ў другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг.? Якія сацыяльныя слаі насельніцтва найбольш пацярпелі ад рэпрэсій?

16. Якія формы антыўрадавага руху Вам вядомыя на тэрыторыі БССР у другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг.? Чым можна абумовіць развіццё і разгром дадзенага руху?

17. Якія падпольныя арганізацыі дзейнічалі ў БССР у другой палове 1940-х гг.? Якімі былі іх сацыяльны склад і палітычныя мэты?

18. Якія рысы характарызавалі змены ў сістэме адукацыі БССР у пасляваенны перыяд?

19. У межах якіх устаноў адбывалася развіццё навукі ў БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.? Ахарактарызуйце ў цэлым развіццё беларускага навукі дадзенага перыяду.

20. Якую ролю выконваў “сацыялістычны рэалізм” у развіцці мастацкай культуры БССР пасляваеннага перыяду?

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Стварэнне буйнога машынабудавання ў БССР у пасляваенны перыяд.

2. Калгасная вёска ў БССР (другая палова 1940-х гг. – пачатак 1950-х гг.).

3. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі: сутнасць, ход, вынікі.

4. Рэпатрыяцыі беларускага насельніцтва ў пасляваенны перыяд.

5. Удзел БССР у фарміраванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

6. Рэпрэсіі дзеячоў культуры БССР у пасляваенны перыяд.

 

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 | 71 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.)