АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Летописи и хроники

Читайте также:
  1. В культуру Европы входят хроники.
  2. Как указывал историк Д.И. Багалей «местной северской летописи нет», а летописи других русских земель упоминают о нашем крае крайне мало.
  3. Практическое задание: Изгнание кн. Ярослава. Отрывки из «Новгородской первой летописи» по тексту «Полного собрания русских летописей», т. III.
  4. Сибирские летописи

Религиозная и мемуарная литература, панегирическая поэзия и другие древние источники краеведческих знаний.

Приобретение и передача знаний о своих родных местах

Кр-ва, як народнае веданне аб сваiх родн. мясцiнах, зарадзiлася ў далёкiм мiнулым.

Ва ўсiх народаў мiру, ва ўсе часы былi людзi, якiя добра ведалi навакольнае асяроддзе, яго прыроду, мiнулае i сучаснае жыццё. Веды вусна або ў розных дакументах яны перадавалi наступным пакаленням.

Так было i на белар. землях, дзе сведкi краяв-га хар-ру былi адлюстраваны ў летапiсах, розных дзярж. дакументах.

Развiццё трансп-х камунiкацый, сродкаў сувязi i асаблiва iнтэрнэту дало новы штуршок iнтэнсiфiкацыi кантактаў памiж людзьмi розных ку-р, краiн, этнасаў, што паўплывала на фармiр-нне сiст. агульначалавечых каштоўнасцей, iнтарэсаў, мас-культуры.

 

Летописи и хроники.

Першыя ўпамінанні гістарычных падзей, а таксама звесткі пра старажытнабеларускія гарады, паселішчы, абарончыя збудаванні сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах часоў Кіеўскай Pyci. Найбольш ранняй была «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет»), якая напісана паміж 1111 i 1113 гг., а таксама Лаурэнцьеўскі i Іпацьеўскі летапісы. Усе яны ўзнаўляюць i даносяць да нас гісторыю ўсходніх славян. У «Аповесці мінулых часоў» не толькі названы ўсходнеславянскія плямёны, але i паказана месца ix рассялення. Так, адны «прыйшлі i селі па Дняпры i назвался палянамі, а другія — драулянамі, таму што селі ў лясах, а яшчэ другія ceлi паміж Прыпяццю i Дзвіною i назвался дрыгавічамі, інніыя селі па Дзвіне i назваліся пaлaчaнaмi па рацэ, якая ўпадае ў Дзвіну i носіць назву Палата». «...Ад гэтых апошніх пайшлi крывічы».

«Аповесць мінулых часоў», а таксама Лаурэнцьеўскі i Іпацьеўскі летапісы даносяць звесткі аб першых полацкіх князях, у прыватнасці пра Усяслава Брачыславіча, аб бітвах на тэрыторыі краю, а таксама аб некаторых старажытных гарадах. Паводле гэтых крыніц, Полацк вядзе свае летавылічэнне з 862 г. Да X ст. адносяцца ўпамінанні Ізяслауля, Турава. Звесткі пра Брэст, Віцебск, Друцк, Копысь, Мінск, Галоцічаск, Оршу, Пінск знаходзім сярод іншых матэрыялаў XI ст. У XII ст. упамінаюцца Барысаў, Слуцк, Гродна, Гарадзец, Гомель, Стрэжаў, Некалач, Мазыр, Мсщслау, Брагін, Клецк, Рагачоў, Чачэрск, а у XIII ст. — Ваўкавыск, Здзітаў, Кобрын, Капыль, Камянец, Навагрудак (Наваградак), Рэчыца, Слонім. Летапісанне Беларусі прайшло асноўныя этапы: зараджэнне (XII— XIV стст.), росквіт (XV—XVI стст.) і заняпад (XVII—XVIII стст.).

Сярод немалой колькасць спісаў беларускіх летапісаў i хронік найбольш «краязнаўчымі» з'яўляюцца «Xpoнікa Быхаўца», «Баркулабаўскі летапіс» i «Хроніка горада Магілёва» (Магілёуская хроніка Сурты i Трубніцкіх). Няма сумнення, што у кожным летапісе краязнауцы розных часоу маглі знаходзць патрэбны для сябе матэрыял, асабліва калі там гаворка ідзе пра пэўную мясцовасць. Так, аўтару «Баркулабаускага летапісу» больш знаёмы гістарычныя падзеі з 1562 па 1608 г., такія, як Лівонская вайна, Брэсцкая царкоўная унія. Хаця аўтар паведамляе пра Мінск, Вільню, пра больш аддаленыя Пскоў, Львоў, але яму блізкая перш за ўсё мясцовая гісторыя Баркулабава i Магілёва. I тут ужо аўтар выступае як краязнавец.

Магілеўская хроніка (з 1526 па 1701 г.) была распачата купецкім старастам Т. Суртам i прадоўжана мясцовым родам Трубнцкіх, якія давялі апісанне падзей да 1856 г. У гэтай крыніцы знаходзім звесткі перш за ўсё пра Магілёў, фрагментарныя паведамленні па гісторыі Шклова, Быхава. На жаль, у названай хронцы абыдзены ўвагай помнікі мясцовых старажытнасцей.

У форме аналаў напісаны Віцебскі летапіс Аверкі i Панцырнага (1768). Тут кароткі пераказ гісторыі Віцебска i часткова усёй Беларусі, без адступленняў i каментарыяў.

Затое куды больш прастору для разважанняў i ацэнак у «Хроніцы Быхаўца», насычанай падзеямі сярэдневякоўя. Для нас маюць цікавасць эпізоды з мінулага Навагрудка, Крэва, Мсціслава, Полацка і іншых гарадоў, а таксама апісанні некаторых мясцін. У хроніцы гаворка ідзе не пра асобнае «сяльцо Баркулабава», а пра усё Вялікае княства Літоўскае ад часоў заснавання да 1506 г., што з'яўляецца каштоўнай крыніцай у вывучэнні старажытнай Беларусі. Сярод адлюстраваных у «Хроніцы Быхаўца» важных гістарычных i палітычных падзей ёсць паведамленне, што ў другой палове XII ст. горад Полацк i мужы полацкія «кіраваліся вечам, як Вялікі Ноўгарад i Пскоў».

 

Религиозная и мемуарная литература, панегирическая поэзия и другие древние источники краеведческих знаний

Спецыфічнай крыніцай для краязнаўцаў i археолагаў з'яуляецца «Хроніка польская, жмудская i ўсёй Pyci» Мацея Стрыйкоўскага. Аўтара цікавілі фартэцыі, гарадзішчы, замчышчы, храмы. Знаходзячыся на вайсковай службе i падарожнічаючы па Беларусі, ён распытваў сялян пра знаходкі зброі i амуніцыі ў зямлі, адначасова знаёміўся з мясцовымі летапісамі i нават такімі ўскоснымі крыніцамі, як, напрыклад, Цвярскі летапіс або украінская хроніка П. Каханоўскага. Храніст карыстаўся бібліятэчнымі зборамі князёў Заслаўскіх, Слуцкіх, а таксама Яна Хадкевіча. М. Стрыйкоўскаму ўдалося выявіць сямейныя летапісы, хронікі, метрыкі, мемуары. Асабліва вялікую паслугу у зборы матэрыялаў зpa6iy яму Супрасльскі манастыр — багатае сховішча старажытнабеларускіх рукапісаў, дзе ў 1557 г., па вопісу, захоўвалася 209 манускрыптаў. Усе прачытанае, убачанае i пачутае М. Стрыйкоускі занатаваў у «Хронцы». Вось чаму у ёй знаходзім звесткі з мінулага Заслаўя, Слуцка, Полацка, Ліды, Гальшан i іншых мясцін Беларусі

Над помнікамі беларускіх старажытнасцей праводзіў свае назірані сучаснік М. Стрыйкоўскага А. Гваньіні, які падарожнічаў па Беларусі у трэцяй чвэрці XVI ст. Ён аўтар некалькіх сачыненняў, у тым ліку «Апісання усёй краіны, падпарадкаванай цару Масковіі». Для нас найбольш каштоўнай крынцай з'яуляецца яго «Хроніка Еурапейскай Сарматыі». Тут сустракаем ранняе aпісаннe Барысава i яго драўлянага замка з вежамі i ахоўнымі равамі, сціслыя звестні пра замак у Оршы, пра замкі у Лагожаску (Лагойску), Копысі і Стрэжэве.

Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Я. Намыслоўскага спрыяла пашырэнню ідэй гуманізму, павагі да свайго краю. Іх спадчына каштоўная сваей публщыстычнасцю. Уласнае кнігадрукаванне, што узнікла у XVI ст., спрыяла развіццю культуры. Разам з ажыўленнем гандлю i эканамічным станаўленнем гарадоў шло фарміраванне беларускай народнасці.

Гімнам роднаму краю з'яуляюцца творы Міколы Гусоўскага, асабліва яго паэма «Песня пра зубра». Як слушна зазначыу У. А. Калеснік, «М. Гусоўскі спадзяваўся ўвецi беларускае жыццё i гісторыю у кантэкст гуманістычнай культуры Еуропы».

Беларускімі старадаўнімі звычаямі зацікавіўся пазнанскі шляхціц Ян Ласіцкі, які праводзіў свае назіранні у раёне Заслаўя, Радашковіч, Дуброў, вынікам чаго стала кніга «Пра рэлігію, ахвярапрынашэннi, вясельныя, пахавальныя абрады pyciнaў, маскавітаў, татар...». Гэтую працу некаторыя даследчыкі залічаюць да царкоўна-палемічнай літаратуры, хаця яна больш этнаграфічна-краязнаучая. У cвaix адносінах да беларускага народа i яго спадчыны Ян Ласіцкі стаяў на аб'ектыўных пазіцыях, паважаў яго старадаўнія звычаі, культуру, творчасць. Не толькі для этнографаў, краязнауцаў, але i для археолагаў некаторую цікавасць мае апісанне мясцовых абрадаў, якія, на думку Я. Ласіцкага, ідуць з паганскіх часоў. Напрыклад, ён лічыў, што ад радзімічаў пайшоў абрад пахавання, у якім у той час было шмат старадаўніх элементаў. Ад радзімічаў таксама запазычаны абрад крадання «умыкаху у воды девица». Ян Ласіцкі aпicaў тры старажытныя збудаванні Полацка i вельмі шкадаваў, што ўсе іншае ў 1563 г. зруйнавау цар Іван IV.

Адным з выказнікаў ідэй ордэна езуітаў на Беларусі быў польскі гісторык Войцех Віюк Каяловіч (1609-1677), які доўга тут быў i шмат падарожнічаў па беларускіх землях. У Слоніме ён завяршыў сваю вялікую працу па складанні гербоўніка беларускай i літоўскай шляхты. Частка рукапісу яго загінула у Вільні у час ваенных падзей 1655г. Аднак частка гэтай працы была апублікавана. Вывучаў ён таксама геральдыку, нумізматыку. 3 кансерватыўна-клерыкальных пазіцый напісаў вялiкyю работу “Гісторыя Літвы”.

У 1700—1701гг. у Вене на лацінскай мове Іаган Георг Корб (каля 1670 - каля 1742) выдаў «Дзённік падарожжа у Маскоўскую дзяржаву». Шлях яго пралягаў праз Ашмяны, Мінск, Барысаў, Шклоў, Maгілёў, Горкі.

Раней за многіх гісторыкаў пазнаёміў грамадскасць Pacii са старажытнасцямі Беларусі вядомы pycкi вучоны В. М. Тацішчаў. Аўтар «Гісторыі Расійскай» першы назваў даты заснавання Навагрудка (1044 г.) i Барысава (1102 г.). Трэба думаць, што менавіта В. М. Тацішчаў першым увёў у навуковы ўжытак Полацкi летапіс, які пазней бясследна страціўся. В. М. Тащнічаў з'яуляуся наватарам у методыцы збору краязнаўчых матэрыялаў, ён карыстаўся анкетаваннем, апытанне датычылася i беларускіх зямель. Вучонага займала пытанне паходжання народаў i этнічныя сувязі. Тацішчаўскі метад збору звестак надзвычай плёмны i перспектыўны.

Краязнаўцы, археолагі, гісторыкі чэрпалі звесткі з сямітомнага выдання «Гісторыя польскага народа» А. С. Нарушэвіча, у якім знайшлі адлюстраванне шматлікія падзеі, што адбываліся на беларускай зямлі. У гэтай працы праводзіцца гуманістычная ідэя адзінства i ўзаемаабагачэння духоўных культур розных народаў. Упершыню у польскай i беларускай гістарыяграфіі А. Нарушэвіч распрацаваў метад крытыкі пісьмовых крыніц шляхам зверкі ix з больш paннiмi pyкaпicaмi, cпicaмi. Ён сабраў каля 231 тамоў археаграфічных матэрыялаў. У сваей навуковай дзейнасці А. Нарушэвіч найчасцей ка-рыстаўся польскімі i pycкiмi летапісамі, перш-наперш Kieўcкім, які не адрозніваў ад «Аповесці мінулых часоў». Яго запісы мясцовых легенд, паданняў з'яўляюцца аднымі з самых ранніх.

 

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.)